Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі абвяргаюць навіну пра затрыманьне Мельніка ў Беларусі


Пятро Мельнік
Пятро Мельнік

Беларускія памежнікі не затрымлівалі былога рэктара Падатковага ўнівэрсытэту Пятра Мельніка і не перадавалі яго ўкраінскаму боку.

Пра гэта заявілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны, рэагуючы на заяву прадстаўніка беларускіх памежных войскаў, што яны нібыта затрымалі Мельніка і перадалі ўкраінскаму боку.

«Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці. Ніякіх затрыманьняў Мельніка беларускі бок не ажыцьцяўляў», — паведамілі ў прэс-службе ўкраінскага памежнага ведамства.

Раней ва ўкраінскіх СМІ зьявілася інфармацыя, што Мельніка нібыта затрымалі на беларускім прапускным пункце «Верхні Церабяжоў» i перадалі памежнай службе Ўкраіны.

У мінулую пятніцу стала вядома, што Мельнік уцёк з-пад хатняга арышту, пазбавіўшыся электроннага бранзалета.

27 ліпеня міліцыя затрымала кіраўніка Падатковага ўнівэрсытэту паводле падазрэньня ў атрыманьні хабару. Пасьля суд абраў яму меру стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту. Адвакаты Мельніка заяўлялі, што ў яго праблемы з сэрцам. Мельнік абвінавачваньні ў свой адрас называў правакацыяй і заяўляў, што невінаваты.

МУС Украіны абвясьціла былога рэктара ў міжнародны вышук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG