Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі суд пакрыўдзіў расейскіх акцыянэраў


Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адмовіў расейскім акцыянэрам ААТ «Сукно» ў задавальненьні касацыйнай скаргі.

Прадстаўнікі Расеі заяўляюць пра «крымінальную прыроду» справы і маюць намер адстойваць свае інтарэсы ў міжнародным судзе, а таксама зьвяртацца да кіраўніцтва Расеі.

На пасяджэньні 15 жніўня суд пастанавіў пакінуць у сіле сваё рашэньне ад 21 чэрвеня, якое абскардзілі расейскія акцыянэры ААТ «Сукно». У сёньняшнім паседжаньні бралі ўдзел толькі пазоўнікі. Прадстаўнікі адказчыка — адміністрацыі ААТ «Сукно» і канцэрну «Беллегпрам» — у суд не зьявіліся.

У чэрвені Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў расійскім акцыянэрам «Сукна» ў задавальненьні пазову да акцыянэрнага таварыства аб прызнаньні несапраўдным рашэньня пазачарговага агульнага сходу акцыянэраў. Суд палічыў, што пазоўнікі прапусьцілі тэрмін іскавай даўнасьці, і на гэтай падставе адмовіў расейскім акцыянэрам у задавальненьні пазову.

Расейскія акцыянэры ААТ незадаволеныя рашэньнем суду і маюць намер аспрэчваць яго далей. Яны лічаць, што ў гэтым выпадку норма аб заканчэньні тэрмінаў пазоўнай даўнасьці прымяняцца ня можа, бо пазоўнікаў своечасова не апавясьцілі пра рашэньне сходу акцыянэраў.

«Мы ня згодныя з рашэньнем суду, будзем яго абскарджваць і зьвяртацца ў наглядную інстанцыю. Пойдзем да канца», — заявіў БелаПАН пасьля судовага паседжаньня прадстаўнік расейскіх акцыянэраў Юры Пашынін.

Калі ж расейскім акцыянэрам ня ўдасца абараніць свае інтарэсы ў Беларусі, яны будуць бараніць іх за межамі краіны.

«Фактычна мы судзімся не з ААТ „Сукно“, а зь дзяржавай. Калі будзе такая магчымасьць, мы паспрабуем зьвярнуцца ў суд ЭўрАзЭС. Акрамя гэтага, мы маем намер зьвярнуцца да кіраўніцтва Расеі», — падкрэсьліў Пашынін.

Паводле ягоных слоў, разгляданая справа мае «крымінальную прыроду». «Выказваецца гэта ў фальсыфікацыі і падробцы дакумэнтаў», — перакананы прадстаўнік расейскіх акцыянэраў «Сукна».

Расейскія акцыянэры спрабавалі абскардзіць зьмяншэньне сваёй долі ў ААТ. Гэта адбылося ў выніку дадатковай эмісіі акцыяў на карысьць беларускай дзяржавы. Калі да гэтай дадатковай эмісіі доля расійскіх акцыянэраў складала амаль 35%, то пасьля яе правядзеньня — менш за 20%.

Пазоўнікі лічаць, што на сходзе акцыянэраў не магло быць кворуму, неабходнага, каб прыняць рашэньне аб дадатковай эмісіі акцыяў.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG