Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Курасоўшчыны змагаюцца за сад

абноўлена

Жыхары Курасоўшчыны змагаюцца за сад
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:50 0:00
Наўпроставы лінк

Жыхары менскага мікрараёну Курасоўшчына распачалі збор подпісаў у абарону саду, якому пагражае зьнішчэньне. У адпаведнасьці з ухваленым гарадзкімі ўладамі праектам, на гэтым месцы павінны зьявіцца тры шматпавярховікі.

Жыхары дамоў у завулку Каржанеўскага сабраліся на сход, калі даведаліся, што яблыневы сад каля іхніх дамоў плянуюць высекчы, а на ягоным месцы ўзьвесьці тры 16-павярховыя жылыя дамы. Сад — частка тэрыторыі дзіцячай бальніцы, летась яго добраўпарадкавалі, кажуць мясцовыя жыхары:

Спадарыня: «На тэрыторыі шпіталя будаваць нельга. Праблема ня толькі ў тым, што нам замінаюць, жыхарам. Гаворка пра тое, што ў шпіталі дзеці малыя ляжаць, там лор-аддзяленьне. Ім жа найперш патрэбнае чыстае паветра і месца для адпачынку».

Спадарыня: «Сапраўды, лёгачныя хворыя ў шпіталі ляжаць, а пад вокнамі зьбіраюцца такое рабіць. Няўжо не хапае месца? Пэўна, гэта адзіны яблыневы сад у нас у Менску. Гэтулькі мільёнаў рублёў патрацілі на яго парадкаваньне, дарожкі праклалі — і што зараз, усё гэта зруйнаваць? А цяпер і хворыя людзі, і жыхары ходзяць праз сад, цешацца прыгажосьцю, паветрам дыхаюць. Колькі ў нас такіх месцаў засталося!»

Спадар: «Колькі грошай укладзена ў добраўпарадкаваньне гэтага саду! І хворыя дзеці, і пэнсіянэры тут гуляюць, а зараз усё пабурыць?! За што ж мы працавалі?!»

Жыхары Курасоўшчыны абураныя, што прэзэнтацыя будаўнічага праекту адбылася практычна бязь іхнага ўдзелу. А меркаваньні людзей наконт таго, што ў мікрараёне слабая сацыяльная інфраструктура, шмат прадпрыемстваў і мала месца для адпачынку, ня ўлічваюць ні мясцовыя дэпутаты, ні гарадзкія ўлады:

Спадарыня: «У нас дзіцячая і дарослая паліклініка малыя, два лекары-тэрапэўты — на ўвесь вось гэты мікрараён Курасоўшчына. І зараз дадаецца яшчэ гэтулькі народу. Крамаў, асабліва прамысловых тавараў — зусім няма. Нічога ў нас няма».

Спадарыня: «Усё пааддавалі алькаголікам, а вы, людзі, як хочаце».

Нашы дэпутаты, як і чыноўнікі — яны ні слова ня скажуць у нашу абарону. Сядзяць і маўчаць, як школьнікі, як дзеці, жалю вартае відовішча — сорам і ганьба
Спадар: «Усе нашы дэпутаты, як і чыноўнікі — яны ні слова ня скажуць у нашу абарону. Сядзяць і маўчаць, як школьнікі, як дзеці, жалю вартае відовішча — сорам і ганьба. Яны будуць за нас заступацца, бараніць нашы правы і вырашаць нашыя лёсы?! Ды ніколі ў жыцьці! Кожны зь іх сядзіць, каб атрымаць добры заробак, добрую пэнсію — і пляваць яны хацелі на ўсіх разам узятых!»

Сход жыхароў Курасоўшчыны прайшоў пры ўдзеле актывістаў «Эўрапэрспэктывы», якія дапамаглі арганізаваць збор подпісаў да дэпутатаў мясцовых саветаў, у адміністрацыю Менгарвыканкаму і іншыя вышэйшыя ўладныя структуры. Гаворыць каардынатар ініцыятыўных груп гараджан, якія пратэстуюць супраць ушчыльненьня, Віктар Янчурэвіч:

«Будзем чакаць, што па выніках грамадзкага абмеркаваньня гэты праект, які прадугледжвае зьнішчэньне саду на тэрыторыі шпіталя, будзе не рэкамэндаваны да будаўніцтва. Хоць мы ведаем, што апошняе слова ўсё роўна застаецца за Менгарвыканкамам і розныя сацыяльныя канфлікты часта вырашаюцца не на карысьць людзей».

Наступны сход жыхары Курасоўшчыны плянуюць правесьці 21 жніўня. На ім спадзяюцца выслухаць дэпутатаў мясцовых саветаў і прадстаўнікоў улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG