Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за Манэ і Пікаса


У Румыніі пачынаецца суд над шасьцю падазраванымі ў выкраданьні карцінаў з музэю Кюнстхал ў Ратэрдаме.

Творы мастацтва, верагодна, пазьней спаліла маці аднаго з абвінавачаных.

Сярод выкрадзеных карцінаў была ў тым ліку карціна Пабла Пікаса «Галава Арлекіна», «Мост Ватэрлоо» Клода Манэ і «Дзяўчынка, якая чытае» Анры Маціса.

Румынка Вольга Дагару, пасьля арышту сына ў ліпені, прызналася, што спрабавала спаліць творы мастацтва, каб зьнішчыць доказы.

Праўда, пазьней Дагару зьмяніла паказаньні. Цяпер яна сьцьвярджае, што ня ведае, што здарылася з карцінамі.

Румынскія сьледчыя знайшлі фрагмэнты карціны, цьвікоў і фарбы ў печы дома Дагару.

Аднак вынікі экспэртызы пакуль не вядомыя.

Агульны кошт выкрадзеных карцінаў — 100-200 млн эўра (130-260 млн. даляраў ЗША).

Выкраданьне з музэю Кюнстхал стала самым буйным злачынствам такога кшталту ў Нідэрляндах за апошнія 20 гадоў, адзначае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG