Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль вызваліў 26 палестынцкіх зьняволеных


Турма ў Тэль-Авіве
Турма ў Тэль-Авіве

Урад Ізраілю вызваліў 26 палестынцаў, якія раней атрымалі працяглыя тэрміны зьняволеньня.

Гэта зроблена дзеля таго, каб аднавіць перамовы з Палестынцкай аўтаноміяй пры пасярэдніцтве ЗША.

Яшчэ 78 зьняволеных выйдуць з турмаў цягам наступных дзевяці месяцаў, калі мірныя перамовы працягнуцца.

Агулам Ізраіль абяцае вызваліць 104 чалавекі.

Такое рашэньне ўрады краіны прыняў напярэдадні чарговага раўнду ізраільска-палестынскіх перамоваў, які заплянаваны на 15 жніўня.

Мірныя перамовы былі спыненыя ў 2010 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG