Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кашміры індыйская армія адкрыла папераджальны агонь


У індыйскім сэктары Кашміра ў суботу армія адкрыла папераджальны агонь — для падтрымкі рэжыму камэнданцкага часу ў горадзе Кіштвар. Напярэдадні ў Кішвары, разьмешчаным у двух сотнях кілямэтраў ад Шрынагару — сталіцы індыйскага Кашміру — адбыліся сутыкненьні паміж мусульманамі і індусамі.

Паліцыя паведаміла аб гібелі двух чалавек і раненьні больш за двух дзесяткаў.
У пяініцу пасьля малітвы мусульмане выйшлі на вуліцы, каб адзначыць сьвята Ід-аль-Фітр. Яны запатрабавалі незалежнасьці Кашміра ад Індыі, чым выклікалі незадаволенасьць мясцовых пасьлядоўнікаў індуізму.

Антыіндыйскія настроі ў Кашміры, населеным пераважна мусульманамі, неаднаразова стваралі канфлікты з сіламі правапарадку. Некалькі паўстанцкіх груповак у індыйскай частцы Кашміру больш за тры дзесяцігодзьдзі змагаюцца супраць ураду Індыі. Ахвярамі ўзброенага супрацьстаяньня сталі дзесяткі тысяч жыхароў гэтай спрэчнай тэрыторыі, з-за якой захоўваецца напружанасьць памід дзьвума рэгіянальнымі ядзернымі краінамі — Індыяй і Пакістанам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG