Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ўрад хоча яшчэ крэдытаў


Мінфін Беларусі разьлічвае атрымаць сёлета апошні транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у памеры 400 мільёнаў даляраў.

Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.

Ён сказаў, што працэдура атрыманьня гэтага траншу будзе наступнай:

«Мы павінны прадставіць экспэртам Антыкрызіснага фонду вынікі нашай працы за першыя тры кварталы, пасьля чаго сустрэнемся і паглядзім на гэтую сытуацыю з абодвух бакоў. Спадзяюся, што экспэрты прымуць станоўчае рашэньне і не зацягнуць гэтае пытаньне, як часам было раней. Думаем, што ў лістападзе атрымаем гэтыя грошы».

Ермаловіч таксама абверг зьвесткі, што ўрад вядзе перамовы аб вялікім крэдыце з КНР.

Зьнешні доўг Беларусі цяпер складае 12,4 мільярда даляраў, альбо 18,7 працэнта ВУП. Небясьпечным, паводле намесьніка міністра фінансаў, лічыцца памер доўгу ў 25 працэнтаў ВУП.

Пагадненьне паміж Беларусьсю і Эўразійскім банкам разьвіцьця, які кіруе сродкамі Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, аб выдзяленьні крэдыту на 3 млрд даляраў шасьцю траншамі было падпісана 9 чэрвеня 2011 году. Першы транш у 800 млн даляраў быў пералічаны ў чэрвені 2011 году, яшчэ 440 млн — у сьнежні 2011-га. Трэці транш у такім жа памеры быў атрыманы ў чэрвені, чацьвёрты транш — у студзені 2013 году.

Расея прывязвае выдачу крэдыту да ажыцьцяўленьня Беларусьсю праграмы прыватызацыі.

Станіслаў Багданкевіч, былы старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі, сказаў Свабодзе з гэтай нагоды:

Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч
«Улады называюць час ад часу розныя лічбы зьнешняга доўгу. Я зьвярнуў увагу на тое, што Нацбанк цяпер на сваім афіцыйным сайце публікуе некалькі відаў запазычанасьці.

12,4 мільярда — гэта ўрадавыя крэдыты, то бок грошы, пазычаныя пад гарантыю беларускага ўраду, які гарантуе іх вяртаньне.

А ёсьць яшчэ запазычанасьць усяго дзяржаўнага сэктару, то бок прадпрыемстваў, якія таксама ўзялі замежныя крэдыты. Фармальна прадпрыемствы мусяць самі вярнуць пазычаныя імі грошы. Але паколькі гаворка ідзе выключна пра прадпрыемствы дзяржаўнага сэктару эканомікі, то можна гаварыць, што і іхны доўг падпадае пад гарантыі ўраду.

Калі скласьці абедзьве запазычанасьці, то выходзіш на 19 мільярдаў даляраў, што блізка да крытычнай лічбы ў 25 працэнтаў ВУП».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG