Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 90 гадоў Мэнінгу не дадуць


Брэдлі Мэнінг (Bradley Manning)
Брэдлі Мэнінг (Bradley Manning)

Брэдлі Мэнінгу, амэрыканскаму вайскоўцу, які выдаў сакрэтную інфармацыю WikiLeaks, пагражае ня болей за 90 гадоў турмы.

Вайсковы судзьдзя палкоўнік Дэніз Лінд ў аўторак прыняў некаторыя хадайніцтвы адвакатаў Мэнінга.

Да гэтага Мэнінгу пагражала 136 гадоў турмы.

На мінулым тыдні Мэнінга прызналі вынаватым па 20 з 22 пунктаў.

Аднак яго не прызналі вінаватым у дапамозе ворагу. Гэтае злачынства цягнула на сьмяротнае пакараньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG