Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джорджу Бушу-малодшаму зрабілі апэрацыю на сэрцы


Прычынай хірургічнага ўмяшаньня стала закупорка артэрыі, паведаміў прэс-сакратар былога прэзыдэнта.


Аб праблеме лекары даведаліся ў панядзелак падчас мэдычнага агляду. У аўторак раніцай у закупорку быў уведзены стэнт.

Апэрацыя, якая праводзілася ў амэрыканскім Даласе, прайшла пасьпяхова. Плянуецца, што 67-гадовы Буш пакіне шпіталь у сераду.

Буш плянуе вярнуцца да свайго звычайнага працоўнага графіка ў чацьвер. Ён заклікаў усіх рэгулярна правяраць сваё здароўе.

Джордж Буш-малодшы быў прэзыдэнтам ЗША з 2001 па 2009 год, а да гэтага займаў пасаду губэрнатара Тэхасу.

Пасьля заканчэньня прэзыдэнцкага тэрміну ён практычна перастаў ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG