Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцаў Равяку і Лабковіча адпусьцілі. Пакуль

абноўлена
Паштоўка ў падтрымку Алеся Бяляцкага
1/4 Паштоўка ў падтрымку Алеся Бяляцкага
У Менску ля ЦУМа праваабаронцы раздавалі паштоўкі з выявай палітвязьня Алеся Бяляцкага.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
2/4
У Менску ля ЦУМа праваабаронцы раздавалі паштоўкі з выявай палітвязьня Алеся Бяляцкага.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзь Лабковіч
3/4 Уладзь Лабковіч
У Менску ля ЦУМа праваабаронцы раздавалі паштоўкі з выявай палітвязьня Алеся Бяляцкага.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Чалавек у цывільным вядзе Тацяну Равяку і Ўлядзя Лабковіча
4/4 Чалавек у цывільным вядзе Тацяну Равяку і Ўлядзя Лабковіча
У Менску ля ЦУМа праваабаронцы раздавалі паштоўкі з выявай палітвязьня Алеся Бяляцкага.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Міліцыя затрымала праваабаронцаў цэнтру «Вясна» Тацяну Равяку і Ўладзімера Лабковіча. Гэта адбылося ў 12.20.

17.00. Пратакол у дачыненьні да Уладзі Лабковіча ў сувязі з працэсуальнымі заганамі таксама адпраўлены на дапрацоўку.

16.50. Пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэньне ў дачыненьні да Тацяны Равякі адпраўлены на дапрацоўку, паколькі мае памылкі. Тацяну адпусьцілі.

16.40. У працэсе над Лабковічам судзьдзя Дзьмітры Паўлічэнка выслухаў бакі і пайшоў у дарадчы пакой пісаць рашэньне. Працэс над Тацянай Равякай яшчэ не пачаўся.

15.55 Праваабаронцаў прывезьлі ў суд Савецкага раёну

«Нас абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаваньні і зараз будуць судзіць па артыкуле 23.34. Доўга гаварыць не магу, бо могуць забраць тэлефон»,— пасьпела сказаць Свабодзе Тацяна Равяка.

Артыкул 23.34. «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў» прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу альбо арышту.

Тацяну Равяку судзіць судзьдзя Марына Фёдарава, Уладзю Лабковіча – Дзьмітры Паўлічэнка, вядомы шматлікімі прысудамі апазыцыйным актывістам. Пакуль ён знаёміцца са справай.

15.50 Прадстаўніца Праваабарончага цэнтру «Вясна» Наста Лойка паведаміла, што ніякай новай інфармацыі ад Тацяны Равякі і Ўладзя Лабковіча няма, хоць прайшло больш за тры гадзіны з моманту затрыманьня.

«Верагодна, што сёньня адбудзецца суд над затрыманымі. Мы едзем у суд Савецкага раёну Менску, там ужо знаходзіцца адвакат», — распавяла Свабодзе Наста Лойка.

12.35 Лабковіч паведаміў карэспандэнту Свабоды, што знаходзіцца ў Савецкім РУУСе. На гэтым сувязь зь ім абарвалася.

У Менску ля ЦУМа праваабаронцы раздавалі паштоўкі з выявай палітвязьня Алеся Бяляцкага.

4 жніўня — гадавіна арышту Бяляцкага.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе 2011 году. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць і падтрымку сем’яў палітвязьняў.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце Радыё Свабода
Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG