Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд мае праверыць законнасьць расейскай базы


АГП рыхтуе зварот у Канстытуцыйны суд на прадмет законнасьці зьяўленьня расейскай вайскова-паветранай базы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

На думку лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, існаваньне расейскай авіябазы на беларускай тэрыторыі супярэчыць Канстытуцыі Беларусі.

Кіраўніцтва партыі ўжо пачало кансультацыі на гэты з экспэртамі, былымі сябрамі Канстытуцыйнага суда, кажа спадар Лябедзька:

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
«Мы рыхтуем зварот у Канстытуцыйны суд на прадмет законнасьці зьяўленьня расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Нашы папярэднія кансультацыі з экспэртамі, былымі сябрамі Канстытуцыйнага суда, даюць папярэднюю мажлівасьць казаць, што з пункту гледжаньня Канстытуцыі тут ёсьць пэўныя пытаньні.

Акрамя таго, АГП рыхтуе зварот да прэзыдэнтаў ЗША, Вялікабрытаніі і Расеі адносна таго, ці захоўвае сваю юрыдычную і палітычную сілу Мэмарандум аб гарантыях бясьпекі ў сувязі з далучэньнем Беларусі да Дагавора аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі. Вышэйпазначаныя краіны ўзялі на сябе абавязацельствы гарантаваць тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Беларусі.

У зьвязку з тым, што з’явілася ваенная база, ці пацьвярджаюць яны, што гарантыі бясьпекі для Беларусі, якія былі дадзены ў сьнежні 1994 года ў Будапэшце, захоўваюць сваю палітычную і юрыдычную сілу».
Анатоль Лябедзька лічыць, што заявы на ўзроўні зьнешнепалітычных ведамстваў ЗША і Вялікабрытаніі могуць значна паўплываць на беларускую грамадзкую думку адносна расійскай ваеннай базы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG