Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША зачыняць амбасады зь меркаваньняў бясьпекі


У гэтую нядзелю ЗША зачыняць амбасады і косульствы ў шэрагу краінаў на Блізкім Усходзе.

Гэтае рашэнне закране любое дыппрадстаўніцтва, якое звычайна працуе па нядзелях.

«Мы праінструктавалі амбасады і консульствы ЗША, якія звычайна працавалі па нядзелях, часова прыпыніць працу, асабліва 4-га жніўня», — заявіла Мэры Харф, прадстаўніцва Дзярждэпартамэнту ЗША.

«Не выключана, што зьявяцца і іншыя даты, калі амбасады будуць зачыненыя», — дадала яна.

Такія захады прымаюцца зь меркаваньняў «вялікай асьцярожнасьці».

Летась 11 верасьня быў зьдзейсьнены напад на амэрыканскае прадстаўніцтва ў Бэнгазі (Лібія), у выніку чаго загінулі 4 грамадзяніна ЗША, у тым ліку амбасадар Крыстафэр Стывэнс, нагадвае ВВС.

У мусульманскіх краінах нядзеля — працоўны дзень. У іншых частках сьвету амэрыканскія прадстаўніцтва звычайна па нядзелях зачыненыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG