Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнкаўскае лобі ў Сэйме «цяжка ўспрымаць усур’ёз»


Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў
У польскім парлямэнце — Сэйме — зьявілася дэпутацкая група па супрацоўніцтве зь Беларусьсю. Ці можна называць гэтую групу пралукашэнкаўскім лобі? Ці могуць такія групы ў розных эўрапейскіх парлямэнтах уплываць на ўзгодненую пазыцыю Эўразьвязу ў дачыненьні да афіцыйнага Менску? На гэтыя пытаньні адказвае экспэрт у міжнародных справах Андрэй Фёдараў.

— Ці падзялілі б вы тую ацэнку, якая ўжо прагучала: што гэтая група — «пралукашэнкаўскае лобі»? Ці, улічваючы невялікі склад гэтай групы (11 дэпутатаў) такімі гучнымі словамі такую групку ня варта характарызаваць?

— Адно другога не выключае — тое, што іх невялікая колькасьць, і тое, што гэтае лобі спрабуюць стварыць беларускія ўлады. Можа, гэта толькі пачатак, можа, яны мяркуюць, што склад гэтай групы значна пашырыцца. Але на дадзены момант іх цяжка ўспрымаць усур’ёз. Гэтыя 11 чалавек, якія не прадстаўляюць асноўныя сілы Сэйма, — чакаць ад іх нейкіх значных крокаў не выпадае.

— Ці можа стварэньнем такіх групаў размывацца агульная ўзгодненая пазыцыя Эўразьвязу ў дачыненьні да афіцыйнага Менску?

— Не. На мой погляд, асноўная маса парлямэнтароў эўрапейскіх краінаў маюць даволі цьвёрдую пазыцыю адносна беларускага рэжыму. Мякка кажучы, яна ня вельмі станоўчая. І чакаць, што парлямэнты эўрапейскіх дзяржаваў пачнуць мяняць свой пункт гледжаньня — няма ніякіх падставаў.

— На пачатку размовы вы сказалі, што «гэтае лобі спрабуюць стварыць беларускія ўлады». Ці вы лічыце, што беларускія ўлады сапраўды тут «прыклалі руку», ці, можа, такая група зьявілася дзякуючы тым бізнэсоўцам, якія зацікаўленыя ў стварэньні пралукашэнкаўскага лобі?

— Зноў жа, адно другога не выключае. Могуць быць задзейнічаныя як беларускія ўлады, гэтак і польскія бізнэсоўцы. Напрыклад, беларуская амбасада ў Польшчы можа рабіць пэўныя крокі ў гэтым кірунку — нават мусіць гэта рабіць, гэта ўваходзіць у іхнія абавязкі. І, вядома, яны могуць выходзіць на тых польскіх бізнэсоўцаў, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з афіцыйнай Беларусьсю.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG