Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет забаранілі з-за пешаходаў


Менгарвыканкам не дазволіў старшыні Партыі БНФ Аляксею Янукевічу 29 ліпеня правесьці пікет каля амбасады Расеі.

Арганізатыр пікету хацелі выказаць пратэст супраць разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскіх вайсковых базаў.

«Адмовілі, спаслаўшыся на тое, што заяўка не адпавядае артыкулу 9 „Закону аб масавых мерапрыемствах“. У тлумачэньні гаворыцца, што ў заяўцы не пазначана, якія канкрэтна захады будуць зробленыя для забесьпячэньня парадку падчас правядзеньня пікету, а таксама, што ў час, калі мы хочам правесьці мерапрыемства, — 29 ліпеня зь 16:00 да 16:30, пікет будзе ствараць перашкоды для пешаходанага і аўтамабільнага руху», — паведаміў Янукевіч Радыё Свабода.

Янукевіч лічыць адмову неабгрунтавай і незаконнай. Кажа, што будзе абскарджваць яе ў судзе, бо насамрэч дакумэнт быў створаны паводле ўсіх стандартаў і ўтрымліваў інфармацыю пра тое, што заяўнік бярэ на сябе адказнасьць за забесьпячэньне мэдычнай дапамогі і прыборкі тэрыторыі.

У красавіку міністар абароны Расеі Сяргей Шойгу заявіў, што да 2015 году Масква плянуе разьмясьціць на беларускай тэрыторыі сваю авіябазу для абароны паветраных межаў «саюзнай дзяржавы».

Расейская авіябаза будзе месьціцца ў Лідзе і пачне дзейнічаць ужо ў 2013 годзе. Пра гэта пазьней паведаміў галоўнакамандуючы ВПС Расеі Віктар Бондараў.

У 2013 плянуюць старыць авіяцыйную камэндатуру і паставіць на дзяжурства на беларускай тэрыторыі некалькі расейскіх самалётаў-зьнішчальнікаў СУ-30.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG