Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калгасьнікам плацілі заробак здохлымі цялятамі


Сельскагаспадарчае прадпрыемства «Маладая гвардыя» Пінскага раёна паўгода выплачвала зарплату працаўнікам здохлымі цялятамі.

Такі факт выявілі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю Берасьцейскай вобласьці, паведамляе афіцыйнае выданьне «СБ Беларусь сегодня».

Са студзеня па чэрвень такім чынам былі аформленыя 108 галоў маладняку. Памерлыя жывёлы выпісваліся работнікам па ўказаньні кіраўнікоў прадпрыемства, каб схаваць паморак. Праўда, разьлік адбываўся толькі на паперы.

Але гэта не ўсё. Увесну гаспадарка вымушаная была прырэзаць 24 каровы. Паўтушы зьмясьцілі для захоўваньня не ў лядоўню, а ў сховішча для агародніны. Нядаўна эпідэміёлягі далі заключэньне: 4,2 тоны мяса коштам 60,9 мільёна рублёў тэрмінова трэба утылізаваць.

У «Маладой гвардыі» ўмелі нават «карміць» здохлых жывёл: для іх сьпісаныя кармы і малако на агульную суму каля 10 мільёнаў рублёў.

Дырэктар «Маладой гвардыі» ўжо звольнены, 23 супрацоўнікі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG