Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліст Статкевіча канфіскавалі й адправілі ў пракуратуру


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Зьняволены экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч паведаміў, што ягоны ліст накіраваны ў абласную пракуратуру.

«Апошні з атрыманых лістоў мяне зьдзівіў, — апавяла жонка палітвязьня Марына Адамовіч на сайце statkevich.org. — У ім Мікалай паведаміў, што яго папярэдні ліст быў ня проста канфіскаваны, а накіраваны ў абласную пракуратуру разам зь ягонымі паказаньнямі аб сытуацыі ў Шклоўскай калёніі, пра якую ён напісаў у гэтым лісьце».

Яна адзначае, што праблемы ліставаньня зь Мікалаем Статкевічам узьнікалі шмат разоў і раней. Але тады лісты палітвязьня проста «не праходзілі цэнзуру», а лісты ад ягоных адрасатаў «зьнікалі», або, у выпадку, калі ліст быў заказны, палітвязень атрымліваў толькі пусты канвэрт. Цяпер жа сытуацыя набыла новы паварот.

Марына Адамовіч
Марына Адамовіч
«Цікава, што б гэта значыла? Ці то адміністрацыя турмы баіцца, каб інфармацыя пра тое, што адбываецца ва ўстановах пэнітэнцыярнай сыстэмы, выйшла на волю? Ці то, наадварот, вырашылі праявіць пільнасьць і „прасыгналізаваць“ аб выяўленых парушэньнях? То можна было копію ліста скарыстаць. Таму схіляюся да першага», — сказала Марына Адамовіч.

Яна ня ведае пра зьмест ліста мужа, але кажа, што няцяжка здагадацца:

«Я вельмі добра памятаю, што там адбывалася акурат два гады таму, калі пасьля прыезду Лукашэнкі ў Шклоў і яго знакамітай прапановы палітычным „папрасіцца“ пачаўся страшэнны ціск на іх. Таму, думаю, напісаць Міколу было пра што. Спадзяюся, што ўтаіць гэта ўжо немагчыма, нават калі будзе сканфіскаваны яшчэ дзясятак лістоў».

Начальнік калёніі № 17 палкоўнік Ермаліцкі, яго намесьнік Ягулеўскі і яшчэ два супрацоўнікі, якіх лічаць вінаватымі ў нялюдзкім абыходжаньні з палітвязьнямі, амаль два гады таму былі ўнесеныя ў сьпіс неўязных у Эўрапейскі Зьвяз.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG