Сёньня ў яе рамках адбудзецца абмеркаваньне беларускай сытуацыі.
Дзясятая Ўсходнеэўрапейская канфэрэнцыя пройдзе пад лёзунгам «Across the Borders» (Па-над межамі) ў сьценах Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Гэта адна з буйнейшых і найважнейшых англамоўных канфэрэнцый на тэмы Ўсходняй Эўропы.
"Аб Эўропе бязь межаў, у якасьці стратэгічнай і доўгатэрміновай мэты, да якой трэба імкнуцца, зносячы ўсе межы і бар’еры, будуць гаварыць выключныя госьці, прадстаўнікі сусьветнай навукі і палітыкі. Сярод іх: Андрэй Саньнікаў — беларускі дыплямат, палітычны і грамадзкі дзеяч, Барыс Тарасюк — былы міністар замежных спраў Украіны, Барыс Нямцоў — расейскі палітычны дзеяч, лідэр правых сіл, былы намесьнік прэм’ер-міністра, прафэсар Эндру Міхта, амэрыканскі палітоляг і экспэрт па міжнароднай бясьпецы«,— паведамляюць арганізатары канфэрэнцыі.
15 ліпеня ў яе рамках адбудзецца круглы стол «Беларусь сёньня: стабілізацыя супраць дэстабілізацыі», 16 ліпеня удзельнікі канфэрэнцыі абмяркуюць рух Украіны ў бок Эўропы, 17-га — Расею і яе суседзяў.