Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ раз пра “памылкі БНФ”


Мітнг БНФ 24 сакавіка 1996 г.
Мітнг БНФ 24 сакавіка 1996 г.

У фэйсбуку адбваецца дыскусія наконт “памылак лідэраў БНФ” у пачатку 90-ых гадоў.

Маладыя, магчыма, ня ведаюць, а людзі сталага веку маглі забыцца, што такое пытаньне (пра памылкі) некалі было зададзена Васілю Быкаву.

Гутарка адбылася ў канцы 1995 г. (у эфір вйшла 30 сьнежня), калі ўжо прайшлі і прэздэнцкія выбары, і так званы рэфэрэндум, калі на парлямэнцкіх выбарах ніводны прадстаўнік БНФ ня быў абраны дэпутатам ВС-13. Супрацоўнік Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, даўшы рэтраспэктыву ад жніўня 1991 (абвяшчэньне Незалежнасьці) запытаўся ў Быкава – “Дзе, на якім этапе дэмакраты зрабілі памылку?” І вось што Быкаў адказаў:

“ Думаю, што гаварыць пра якія-небудзь памылкі дэмакратыі, можа быць, няма сэнсу. Таму што ўвогуле, калі разабрацца і прынцыпова падыходзіць, дык гэтых памылак, такіх значных памылак, было ня так і шмат. Можа быць, іх наогул не было. Іншая справа, што і вельмі правамерная, абгрунтаваная палітыка не прынесла посьпеху. Дык яна ўвогуле ў дадзеных умовах і не магла прынесьці таго посьпеху, на які дэмакраты разьлічвалі. Значыць, проста можна гаварыць пра празьмерныя спадзяваньні беларускай дэмакратыі. Вось гэта сапраўды было. Грамадзтва яшчэ не гатовае, каб прынесьці посьпех беларускай нацыянальнай дэмакратыі”.

Быкаў дакладна вызначыў прычну – нясьпеласьць грамадзтва. За грамадзтва, у значнай ступені, адказвае кіруючая эліта – а гэтая эліта (кіруючая) у пачатку 90-ых складалася з камуністычнай намэнклятуры, акая, акрамя ўсяго іншага, была цалкам пазбаўленая нацыянаьнай сьвядомасьці.

Гэтыя людзі займалі пасады ў, як бы цяпер сказалі, “вэртыкалі” зьверху да самагі нізу – ад кіраўніка ўраду да інструктара райвыканкаму.

Ні на якой, нават самай нізкай, пасадзе ў выканаўчай структуры - ні ў больш як сотні райвыканкамаў, ні ў шасьці аблвыканкамах, ні ў Саўміне - не было ніводнага прадстаўніка БНФ.

І пры гэтым ня толькі лідэры БНФ – але і тысячы актывістаў Народнага Фронту -- працавалі ў пачатку 1990-ых, як кажуць, на мяжы сваіх сілаў. Вынік гэтай працы – дасягненьне Незалежнасьці, запачаткаваньне дэмакратычных і эканамічных пераўтварэньняў. Я не сьцьвярджаю, што кіраўніцтва БНФ усё рабіла ідэальна – але такіх памылак, якія б маглі мець фатальны характар, асабіста я ня бачу.

Ня бачыў іх і Быкаў.

У войску адказнасьць за баявое падразьдзяленьне нясе камандзір і ягоны штаб. Пасьля жніўня 1991-га ўся ўлада ў Беларусі была ў руках старшыні Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча і старшыні Савету Міністраў Вячаслава Кебіча.

Трагедя нацыі ў тым, што кіруючая эліта не ўсьвядоміла сябе элітай незалежнай дзяржавы і нічога не рабіла дзеля росту нацянальнай самасьвядомасьці грамадзтва і яго палітчнай сьпеласьці. На чале ВС быў хаця і сумленны ў асабістым пляне, але – па маім глыбокім перакананьні – выпадковы, недальнабачны як палітык, Станіслаў Шушкевіч, які служыў шырмай для камэрцыйных гешэфтаў атачэньня Кебіча і ўсёй гэтай “эліты”.

Апошні шанец на дэмакратычныя пераўтварэньні быў страчаны ўвосень 1992 году, калі – менавіта дзякуючы Шушкевічу – быў “зарублены” рэфэрэндум аб датэрміновх выбарах у ВС.

Якраз гэта і было “кропкай незвароту” – і з гэтага моманту БНФ максмальна што мог, гэта стрымліваць наступ аўтакратыі. Пра перамогі гаворка ўжо ня шла.

У 1994 годзе быў толькі адзін спосаб не дапусьціць Лукашэнку да ўлады – ня ўводзіць прэздэнтва (БНФ, як вядома, выступаў катэгарычна супраць прэзыдэнтцва, але “за” быў Кебіч, які хацеў прэзыдэнцтвам канчаткова замацаваць уладу.

Выглядае, дзеля гэтага мы павінны былі сказаць – “Вячаслаў Францавіч, мы, БНФ, адмаўляемся ад барацьбы з вамі і просім заставацца на пасадзе кіраўніка ўраду як надаўжэй. Хай вашае атачэньне працягввае красьці траншы Міжнароднага валютнага фонду, хай вашыя міністры і надалей заграбаюць з бюджэту і ўзводзяць сабе катэджы пад Менскам, хай падкантрольны вам ВС і надалей выдаткоўвае мільярдныя крэдыты на даўно ўжо неэфэктўныя калгасы, нарошчваючы гіпэрінфляцыю, а “чырвоныя памешчыкі” хай і надалей кладуць тыя крэдты ў свае кішэні. Хай і надалей старшыні выканкамаў і іх намесьнікі нажываюцца на хабарах за ліцэнзіі на рээкспарт нафты, а дырэктары заводаў махінацыямі пераводзяць прадпремствы ў сваю уласнасьць. Вычысьціце ўжо дашчэнту войска ад патрыётаў з БЗВ, зачніце апошнія незалежныя газэты і радыёстанцыі – увгуле, рабіце што хочаце, мы вам ні ў чым не перашкаджаем. Гары яно ўсё гарам – абы толькі Вы заставаліся прэм’ерам, і вазьміце сабе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы без усялякага прэзыдэнцтва. Мы прагаласуем за гэта ўсёй дэпутацкай фраукцыяй”.

І тады б, магчыма (хаця не несумненна), Кебічу б не спатрэбілася б уводзіць прэзыдэнцтва.

Але кожны, хто прапанаваў бы такое, быў бы імгненна разарваны сваімі ж колішнімі прыхільнікамі з дэмакратчнага лягеру.

І той, хто здоле папракаць БНФ у нескарстаньні такога гэпатэтычнага варыянту – павінен адказаць, ці згодны ён сёньня падтрмаць (актыўна падтрымаць!) Лукашэнку – як лепшы варыянт у параўнаньні з, напрыклад, з прысланым з Масквы палкоўнікам ФСБ, які за паўгоду-год прывядзе Беларусь у склад Расейскай Фэдэрацыі. А калі згодны – хай скажа пра свааё жаданьне сем’ям палітычнх вязьняў, і я пагляджу, што яны зь ім зробяць.

І тут – ізноў пра адказнасьць эліты.

У пачатку 90-ых гадоў Беларусь была зусім яшчэ маладая, кволая краіна, якая адраджалася пасьля 200-гадовага імпэрскага панаваньня, дэмакратыя толькі-толькі запачаткавалася – і ёй бы, Беларусі, дапамагчы стаць на ногі.

Тое, што зрабілі Ганчар, Булахаў, Сініцын, Шэйман, Ціцянкоў, Фядута, etc., вылучыўшы і падтрымаўшы Лукашэнку, які адкрыта заяўляў пра аднаўленьне імпэрі як галоўную палітычную мэту, прапаноўваў заведама сумнеўныя лёзунгі – гэта не суперніцтва з БНФ, Быкавым і Пазьняком. Гэта быў акт супраць Беларусі як дзяржавы.

Уявіце кволага чалавека, які толькі адыходзіць ад хваробы – і тут з’яўляецца нейкі тып і зьбівае яго дубінай. Наколькі слушна і справядліва потым казаць, што гэта ён, кволы, вінаваты, што ня здолеў перамагчы злыдня, а злыдзень проста спрытна скарыстаў сваю сілу і кволасьць суперніка, “добра прафэсійна выканаў сваю працу” (апошняя фраза – цытата аднаго з удзельнікаў каманды Лукашэнкі)?

Беларусь як дэмакратычная краіна, паўтараю, толькі станавілася на ногі – і была зьбітая з ног імпэрскай сілай.

Сьцьвярджаць жа, што БНФ роўна столькі вінваты ў прыходзе Лукашэнкі, як і ягоная каманда (як гэта робіць былы народны дэпутат СССР Юры Варонежцаў, які яшчэ ўвосень 1991-га, калі была абвешчаная Незалежнасьць, друкаваў артыкулы за захаваньне СССР) – гэта, па меншай меры, нелягічна.

Гэта як казаць, што габрэі ў роўнай ступені з фюрэрам вінаватыя ў Галакосьце – бо маглі ж яўрэі ў 1907 годзе ўгаварыць дырэкцыю мастацкай школы ў Вене прыняць абітурыента Адольфа, і пайшоў бы ён “па мастацкай частцы”, а не па палітычнай, альбо маглі ў 1920-м наняць кілера і скончыць ягоны жыцьцёвы шлях. Ну альбо маглі сабраць мільёны і купіць лаяльнасьць нацыянал-сацыялістаў годзе ў 1925-ым… Абсурд, канешне. Нічога не маглі зрабіць габрэі супраць той сілы, якая ішла навалай - у тых гістарычных і міжнародных умовах, калі тыя, хто сапраўды меў магчымасьць спыніць Гітлера, не пажадалі альбо ня здолелі гэтага зрабіць.

І адказнасьць за Галакост нясуць не габрэйскія лідэры, а лідэры нацысцкай партыі – тыя, хто прывёў Гітлера да ўлады і хто рэалізоўваў ягоныя злачынныя пляны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG