Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня стала барда Ігара Сімбірова

абноўлена

Ігар Сімбіроў
Ігар Сімбіроў
12 ліпеня а 12:30 памёр бард і грамадзкі актывіст Ігар Сімбіроў.

Прычына — ацёк галоўнога мозгу.

Ігар Сімбіроў удзельнічаў у праекце «Барды Свабоды», быў асуджаны за ўдзел акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году. Пасьля плошчы Ігар доўгі час дамагаўся ад КДБ, каб яны вярнулі яму канфіскаваныя рэчы, у тымі ліку гітару і дзёньнік.

Ігар Сімбіроў жыў у Асіповічах. Яму было 40 гадоў.



Ігар Сімбіроў нарадзіўся ў Асіповічах у 1972 г.

Музыкам сябе адчуў у дзіцячым садку, калі на ранішняй зарадцы апантана падпяваў «Прощанию славянки», якое штодня грала акампаніятарка.

Пасьля школы паступіў у Днепрапятроўскую тэатральную вучэльню на лялечнае аддзяленьне.

У першыя дні вучобы разам зь сябрам, паэтам і музыкантам Вадзімам Курылкам стварыў гурт «Осколки сна», дзе адыграў на бас-гітары 10 гадоў. Сьпявалі па-ўкраінску, па-расейску і па-ангельску.

Пасьля заканчэньня тэатральнай вучэльні працаваў у Днепрапятроўскім лялечным тэатры, на тэлебачаньні, прадаваў сьвяцільнікі эўрапейскіх вытворцаў.

У 1998 г. вяртаецца ў Беларусь.

З 1999 г. актыўна ўдзельнічае ў дэмакратычным руху, за што неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці і бываў звольнены з працы.

Выдаваў газэту «Асіповіцкая панарама». Быў актывістам кампаніі «Гавары праўду». Актыўна выступаў з сольнымі канцэртамі.

З архіву «Свабоды»

Ігар Сімбіроў: О Беларусь, мая магіла. Зь вясёлкай над труной

Сімбіроў: «О, Беларусь, мая магіла. Зь вясёлкай над труной»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:48 0:00
Наўпроставы лінк
Наўпроставы лінк

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:50 0:00
Наўпроставы лінк

Наўпроставы лінк

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:25 0:00
Наўпроставы лінк

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:38 0:00
Наўпроставы лінк

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:10:18 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG