Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпадак Малчанава

Аляксандар Малчанаў. Сакавік, 2011
1/5 Аляксандар Малчанаў. Сакавік, 2011
Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў выйдзе на волю 13 ліпеня.
Аляксандар Малчанаў. Сакавік, 2011
2/5 Аляксандар Малчанаў. Сакавік, 2011
Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў выйдзе на волю 13 ліпеня.
Аляксандар Малчанаў (л). Першае фота пасьля вызваленьня. Верасень 2011
3/5 Аляксандар Малчанаў (л). Першае фота пасьля вызваленьня. Верасень 2011
Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў выйдзе на волю 13 ліпеня.
Аляксандар Малчанаў у часе другога суду. Красавік 2012
4/5 Аляксандар Малчанаў у часе другога суду. Красавік 2012
Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў выйдзе на волю 13 ліпеня.
Галіна Малчанава на прыступках суду, незадоўга да сьмерці. Красавік 2012. 
5/5 Галіна Малчанава на прыступках суду, незадоўга да сьмерці. Красавік 2012. 
Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў выйдзе на волю 13 ліпеня.
Previous slide
Next slide

Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў выйдзе на волю 13 ліпеня. Меркаваньні праваабаронцаў розьняцца: адны лічаць яго пацярпелым за палітычныя погляды, іншыя — што перасьлед па апошняй справе ня мае палітычнай матывацыі.

У суботу яго будуць сустракаць сябры й грамадзкія актывісты, якія апекаваліся хлопцам, пакуль той быў за кратамі.

Галіна Малчанава, маці Аляксандра, пад сьцены калёніі ў Навасады ня прыйдзе. Яна памерла ў чэрвені 2012-га.

Аляксандар яшчэ ня быў на яе магіле. Адміністрацыя турмы ў Жодзіне, дзе тады ўтрымлівалі Малчанава, нават не дазволіла яму разьвітацца з маці.

На волі Малчанава чакае паўгода прафіляктычнага нагляду. А яшчэ — пошукі працы. І бацька , які ўжо ў сталым веку.

Чужы сярод сваіх?


Малчанаў — гэта не 100% палітычны вязень. І ў той жа час не тыповы крымінальнік.

Удзельнік Плошчы-2010.

Зьняў афіцыйны сьцяг з будынку КДБ. Пазьней залез на трактар і адтуль размахваў бел-чырвона-белым сьцягам.

Адседзеў за гэта.

На волі ня мог знайсьці сабе працу.

Зьбіраў і здаваў мэталалом. Затрымалі.

Крымінальны артыкул за крадзеж. Сьледзтва. Суд.

Новы тэрмін.

Цяпер вось — чарговы выхад на волю.

Калі б чалавеку далі жыць спакойна, не цкавалі, у яго ўсё б склалася інакш
Ганна Шапуцька
Шмат хто зь беларускіх праваабаронцаў і дэмакратычных актывістаў дагэтуль лічаць Аляксандра Малчанава пацярпелым за палітычныя погляды.

«Гісторыя Аляксандра Малчанава — гэта драматычны прыклад гісторыі чалавека, які пацярпеў за свае прынцыпы, за свае погляды. Пацярпеў двойчы, — заявіла Радыё Свабода актывістка грамадзкай ініцыятывы «За волю» Ганна Шапуцька. — Таму ў нашай ініцыятыве лічаць, што Аляксандар Малчанаў застаецца палітвязьнем, і шмат хто з намі згодны. Калі б чалавеку далі жыць спакойна, не цкавалі, у яго ўсё б склалася інакш».

«Крымінальны перасьлед па апошняй справе Аляксандра Малчанава не зьяўляецца палітычна матываваным. Таму што Аляксандар Малчанаў учыніў злачынства, якое прадугледжанае Крымінальным кодэксам», — у сваю чаргу кажа Тацяна Равяка, праваабаронца з цэнтру «Вясна». «Палітычнай матывацыі ў крадзяжы няма. Нашы назіральнікі былі ў судзе, адсочвалі гэты працэс, і па выніках гэтага назіраньня і дасьледаваньня матэрыялаў справы мы прыйшлі да высновы, што гэты перасьлед ня мае палітычнай матывацыі».


Даведка Радыё Свабода: Аляксандар Малчанаў


Нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 г. у Барысаве.

Вучыўся ў барысаўскай школе № 22.

На пачатку 2000-х быў сябрам руху «Зубр».

Працаваў на Барысаўскім рамонтна-мэханічным заводзе, «Гідраўзмацняльніку», БАТЭ.

Вучыўся ў Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце.

Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 г.

Быў затрыманы 6 студзеня 2011 г. у сябе дома ў Барысаве.

Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў зьнявазе дзяржаўнага сьцяга, які сарваў з будынку КДБ.

2 сакавіка судзьдзя Фрунзенскага суду Менску Тацяна Чаркас асудзіла Малчанава на 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Адбываў пакараньне ў калёніі № 15 Магілёва.

Вызвалены 14 верасьня 2011 г.

Вясной 2012-га Малчанава прызналі вінаватым у крадзяжы мэталалому зь мясцовага заводу і асудзілі на 1,5 года зьняволеньня.

Зьбіраючы мэталалом, ён прайшоў на тэрыторыю мясцовага заводу цяжкіх штамповак, якая не ахоўвалася. Там яго і затрымалі.

У чэрвені 2012-га ў Барысаве памерла маці — Галіна Малчанава. Адміністрацыя турмы ў Жодзіне, дзе тады ўтрымлівалі Малчанава, адмовілася адпусьціць сына на пахаваньне маці.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG