Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 ліпеня: Дзень памяці ахвяраў Срэбраніцы


Ужо сёньня, 11 ліпеня: Дзень памяці ахвяраў Срэбраніцы
Ужо сёньня, 11 ліпеня: Дзень памяці ахвяраў Срэбраніцы

Падзеі і даты гэтага дня ад Радыё Свабода

Менск — візыт у Беларусь парлямэнцкай дэлегацыі Армэніі на чале з намесьнікам старшыні Нацыянальнага сходу Эдуардам Шармазанавым.

Менск — У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца адкрыцьцё выставы фотамастака Альгімантаса Александравічуса «Апошнія грамадзяне ВКЛ». Пачатак а 12-ай.

Срэбраніца — ушанаваньне памяці басьнійскіх ахвяраў, забітых у часе канфлікту ў Югаславіі ў 1995 годзе. Эўрапарламэнт абвясьціў 11 ліпеня Днём памяці генацыду ў Срэбраніцы.

Ёсьць нагода

Усясьветны дзень народанасельніцтва, усталяваны ААН


Гэты дзень у гісторыі:

1496 — Горадня атрымала поўнае магдэбурскае права.

Герб Горадні
Герб Горадні
1613 — Каранацыя Міхаіла Фёдаравіча, першага цара маскоўскага з дынастыі Раманавых.

1660 — Войска Міхаіла Казіміра Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска.

1705 — У Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётр І забіў 5 манахаў-базыльянаў.

1971 — у Пітсбургу — першая пастаноўка рок-опэры «Ісус Хрыстос — супэрзорка».



1995 — Выхад першага нумару газэты «Народная воля».

1995 — Забойства 8000 басьнійскіх мусульман — мужчын і хлопчыкаў — салдатамі войска басьнійскіх сэрбаў у паселішчы Срэбраніца.

2007 — Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі прастол названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом.

У гэты дзень нарадзіліся:

1932 — Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог, народны мастак Беларусі. Аўтар помнікаў Янку Купалу ў Менску і бюсту Купалы, усталяванага ў Араў-парку Нью-Ёрку

У гэты дзень памерлі:

1982 — Мэша Сэлімавіч, басьнійскі, сэрбскі і югаслаўскі пісьменьнік, адзін з найвыбітнейшых празаікаў 20 стагодзьдзя ва Ўсходняй Эўропе

1989 — Лоўрэнс Аліўе, брытанскі актор

Лоўрэнс Аліўе атрымлівае ганаровы Оскар

Цытата на памяць:

Каб навучыць іншага, патрабуецца больш розуму, чым каб навучыцца самому.

Мантэнь
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG