Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марголін: «Два-тры месяцы — і прыйдзецца рабіць дэвальвацыю»


У Беларусі зафіксаваны рост курсу даляра адносна беларускага рубля: сярэдні курс наяўнага даляра ад пачатку месяца вырас на 1,4%, альбо з 8823,5 да 8915,5. Банкаўскія работнікі заяўляюць пра характэрнасьць гэтай зьявы, незалежныя адмыслоўцы не выключаюць хуткай дэвальвацыі беларускага рубля.

У аддзяленьні № 523 «Беларусбанку» людзкіх натоўпаў з раніцы няма. Наведнікі набываюць, але і здаюць валюту — даляры, эўра і расейскія рублі. Загадчыца аддзяленьня Жанна Пякарская кажа, што ніякіх зьменаў у працы банку ў сувязі з ростам курсу даляра не адбываецца:

«Новы курс ніяк не паўплываў на ажыятаж — у нас як было два тыдні, месяц таму, так усё і застаецца. Усё спакойна, кліенты як несьлі, так і нясуць і беларускія рублі, і валюту. Для продажу валюта ў наяўнасьці ёсьць заўсёды, можна набыць любую суму. Таксама людзі і здаюць, і набываюць. Словам, усё як заўсёды, усё ў нас спакойна. Гэты курс даляра ня так моцна і расьце — звычайная зьява».

Нешматлюдна каля абменных пунктаў і ў аддзяленьнях іншых банкаў: шмат хто набывае валюту, каб паехаць на адпачынак ці дзеля іншых патрэбаў. Грашовых укладаў ня робяць, але і з рахункаў грошы не здымаюць. Людзі кажуць, што заўважылі рост курсу даляра, але асаблівага неспакою гэты факт у іх ня выклікаў.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:02 0:00
Наўпроставы лінк

Ці рост курсу даляра — зьява звыклая і бясьпечная для шараговых грамадзян, цікаўлюся ў эканаміста Льва Марголіна:

Леў Марголін
Леў Марголін
«З аднаго боку, гэта звычайная зьява, а з другога — заўсёды цягне за сабой пэўныя рызыкі. Чаму гэтая зьява звычайная? Бо яна доўжыцца больш за дваццаць гадоў і бальшыня людзей ужо прызвычаіліся да гэтай зьявы і выпрацавалі свае падыходы да таго, як зьберагаць грошы. Калі золатавалютныя рэзэрвы краіны цягам некалькіх месяцаў зьмяншаюцца, то зразумела, што доўга такая сытуацыя працягвацца ня можа: два-тры месяцы, і прыйдзецца ўсё ж праводзіць дэвальвацыю беларускага рубля. Сытуацыя ў ліпені і ў жніўні, думаю, выразна пакажа, у які бок ідзе рух».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG