Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: шлях да ўлады (відэа без камэнтароў)


Пра тое, каб зайсьці ў дом Аляксандра Лукашэнкі, журналісты могуць толькі марыць. 19 гадоў таму падчас прэзыдэнцкай кампаніі ўсё было інакш. Тады зьнялі адное зь нешматлікіх відэа, на якім прысутнічае жонка Лукашэнкі Галіна.

10 ліпеня 1994 году беларусы абралі першага прэзыдэнта. Ад дырэктара саўгасу да «апошняга дыктатара Эўропы» — шлях, якім мала хто можа пахваліцца.

Тады Аляксандар Лукашэнка ўпэўнена перамог у другім туры выбараў, набраўшы 80,6% галасоў. Хіба тады будучаму бязьзьменнаму кіраўніку краіны палюбіліся лічбы «элегантнай перамогі» — як ведаем, вынікі ягоных чарговых выбарчых кампаніяў вагаліся ў межах пяці адсоткаў ад першай перамогі.



19 гадоў — некаторыя з тых, народжаных у часы шматвэктарнай стабільнасьці ды вечнай інтэграцыі, ужо пасьпелі адслужыць у войску ды стварыць сем’і. Для такой маладой краіны, як Беларусь, — гэта велізарны тэрмін, і цяжка ўжо згадаць, як гэта было ў 1994-м.

Летась мы спрабавалі падсумаваць 18 гадоў найноўшай беларускай гісторыі ў адным відэа. Сёлета, пакапаўшыся ў архівах, мы прапануем вам невялікае відэа шляху да посьпеху і ўлады. 1994 год з пэрспэктывы адной асобы. Без камэнтару.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG