Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН патрабуе ад Ватыкана справаздачу пра пэдафілаў


Камітэт ААН па правах дзіцяці запытаў у Ватыкана падрабязную інфармацыю пра тысячы выпадкаў сэксуальнага гвалту над дзецьмі з боку прадстаўнікоў каталіцкага духавенства, паведамляе ВВС.

Мяркуецца, што праз 6 месяцаў, вывучыўшы гэту інфармацыю, прадстаўнікі камітэту, які рэгулюе выкананьне Канвэнцыі аб правах дзіцяці, абмяркуюць яе з Ватыканам.

Ад Ватыкана таксама патрабуюць інфармацыю аб дапамозе, аказанай ахвярам гвалту, а таксама пра выпадкі замоўчвання злачынстваў сьвятароў.

Святы Пасад не ўваходзіць у ААН, але мае абавязацельствы па Канвэнцыі аб правах дзіцяці.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG