Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купальле ў Бабры, архіўнае фота
Купальле ў Бабры, архіўнае фота

Няшчасны выпадак на Купальле: 2 чалавекі ў рэанімацыі

5 чалавек патрапілі ў шпіталь. Няшчасны выпадак здарыўся ў ноч з 6 на 7 ліпеня ў Бабры (Крупскі раён Менскай вобласьці).

10:13 7.7.2013
Новыя падрабязнасьці здарэньня.

Відавочцы кажуць, што пасьля таго, як агонь падхапіў сьпірт, які залівалі ў крупнік, узьняўся вялікі вогненны шар.

Удзельнікі сьвяткаваньня выклікалі «хуткую», але яна доўга ня ехала.

Людзі на сваіх машынах адвозілі пацярпелых у шпіталь.
10:00 7.7.2013
У міліцыі Крупскага раёну паведамілі Радыё Свабода, што Алеся Пушкіна ў іх няма.

Супрацоўнікі МУС заявілі, што расьсьледаваньнем справы займаецца Сьледчы камітэт.
09:53 7.7.2013
У шпіталь патрапілі 2 хлопцы і 3 дзяўчыны.

У Крупскім шпіталі Радыё Свабода заявілі, што хлопцаў ужо выпісалі.

Дзьве дзяўчыны знаходзяцца ў рэанімацыі, а адна — у хірургічным адзьдзяленьні.
09:47 7.7.2013
Удзельнікі рабілі крупнік. Агонь падхапіў сьпірт, які мастак Алесь Пушкін заліваў у чан.

У выніку апёкі атрымалі як найменей пяць чалавек.
XS
SM
MD
LG