Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілігрымка Менск — Будслаў. Дзень трэці

абноўлена
Сьняданак перад ранішнім выхадам
1/31 Сьняданак перад ранішнім выхадам
Трэці дзень шляху распачаўся
2/31 Трэці дзень шляху распачаўся
3/31
4/31
5/31
На першым прывале
6/31 На першым прывале
Сьпявае «Радыё Залатая Горка»
7/31 Сьпявае «Радыё Залатая Горка»
8/31
Маладых пілігрымаў у калёне найбольш
9/31 Маладых пілігрымаў у калёне найбольш
Рэпэтыцыя прывітаньня ў Будславе
10/31 Рэпэтыцыя прывітаньня ў Будславе
11/31
Малітва ля прыдарожнага крыжа
12/31 Малітва ля прыдарожнага крыжа
Прывал на абед
13/31 Прывал на абед
14/31
15/31
Пілігрымаў вітаюць мясцовыя жыхары
16/31 Пілігрымаў вітаюць мясцовыя жыхары
У сьпякотны дзень вады хацелі ўсе
17/31 У сьпякотны дзень вады хацелі ўсе
У вёсцы Стайкі пілігрымаў сустракалі кветкамі і пачастункамі
18/31 У вёсцы Стайкі пілігрымаў сустракалі кветкамі і пачастункамі
19/31
Пачастнункаў і вады хапіла ўсім
20/31 Пачастнункаў і вады хапіла ўсім
21/31
Мясцовыя жыхаркі, якія рыхтавалі стол для пілігрымаў
22/31 Мясцовыя жыхаркі, якія рыхтавалі стол для пілігрымаў
Размова зь сьвятаром
23/31 Размова зь сьвятаром
24/31
Апошні кавалак шляху — дарога да Альковіч
25/31 Апошні кавалак шляху — дарога да Альковіч
Пілігрымы ўваходзяць у касьцёл у Альковічах
26/31 Пілігрымы ўваходзяць у касьцёл у Альковічах
27/31
Пілігрымы ўносяць рэліквіі сьвятой Тэрэзы ў альковіцкі касьцёл
28/31 Пілігрымы ўносяць рэліквіі сьвятой Тэрэзы ў альковіцкі касьцёл
Рэліквінарый з мошчамі сьвятой Тэрэзы
29/31 Рэліквінарый з мошчамі сьвятой Тэрэзы
Урачыстая імша ў гонар рэліквій сьвятой Тэрэзы і менскіх пілігрымаў
30/31 Урачыстая імша ў гонар рэліквій сьвятой Тэрэзы і менскіх пілігрымаў
Вячэра на завяршэньне дня
31/31 Вячэра на завяршэньне дня
Previous slide
Next slide
Трэці дзень пілігрымкі — гэта новыя 25 кілямэтраў шляху. Сьпякота яшчэ большая, чым у мінулыя дні. Аднак пілігрымаў ад гэтага ня меншае, а толькі штодня более: ад ранку дадалася новая група менскіх вернікаў на чале зь сьвятаром айцом Генадзем з Лошыцы.

Наймалодшы пілігрым — двухгадовая дзяўчынка, якую вязуць у вазку ейныя бацькі. Сярод найстарэйшых — жанчыны пэнсійнага веку.

Сьпеўная група касьцёлу Найсьвяцейшай Троіцы, якая праз узмацняльнікі жартам называе сябе «Радыё Залатая Горка», распачынае ў дарозе малітву і сьпеў. Яна ўзгадвае пра сьвята 3 ліпеня, віншуе пілігрымаў ды адзначае, што «ў Менску свой парад, а ў нас свой».

Трэці дзень стаўся вырашальным у выбары прывітаньня, якое пілігрымы павінны выгукнуць у Будславе па прыходзе да сьвятыні. «Кланяемся нізка — пілігрымы зь Мінску» — так гучала адна сярод многіх прапаноў. Аднак шляхам галасаваньня, якое выглядала, як плясканьне ў ладкі, спыніліся на воклічы «Мінск прыйшоў да Маці Божай — няхай Бог нам дапаможа». «Радыё Залатая Горка» таксама абвесьціла конкурс на найлепшы загар і самыя чыстыя белыя шкарпэткі.

Аднак жарты цягам дня пачаргова зьмяняліся малітвамі ля дарожных крыжоў, літаньнямі і духоўнымі сьпевамі. Сьвятары цягам усяго шляху прымалі споведзі.
Пілігрымка Менск — Будслаў. Дзень трэці
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:09:31 0:00
Наўпроставы лінк

Найвялікшае ўражаньне пілігрымаў чакала пры канцы дарогі. У вёсцы Стайкі жыхары сустрэлі калёну кветкамі і сталом, засьцеленым белым абрусам і застаўленым печывам, цукеркамі ды іншымі пачастункамі. Перадусім жанчыны сталага веку сустркалі і праводзілі пілігрымаў з малітвай і сьлязьмі на вачах.

Урачыстым сталася і завяршэньне дня: у касьцёл у Альковічах, дзе пілігрымы засталіся на начлег, прыбылі рэліквіі сьвятой Тэрэзы, пэрэгрэнацыя якіх зараз адбываецца ў Беларусі. За гэтую ўрачыстасьць і за пілігрымаў адслужылі ўрачыстую імшу.

Большая частка шляху да Будслава — пройдзеная.


Таксама сёньня зь Менску выправілася да Будслава велапілігрымка

Стартавала велапілігрымка ў Будслаў

1/10
Ад менскага касьцёлу Сымона і Алены на чале калёны праехаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
2/10
Ад менскага касьцёлу Сымона і Алены на чале калёны праехаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
3/10
Ад менскага касьцёлу Сымона і Алены на чале калёны праехаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
4/10
Ад менскага касьцёлу Сымона і Алены на чале калёны праехаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
5/10
Ад менскага касьцёлу Сымона і Алены на чале калёны праехаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
6/10
Ад менскага касьцёлу Сымона і Алены на чале калёны праехаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
7/10
Ад менскага касьцёлу Сымона і Алены на чале калёны праехаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
Ад касьцёла Сымона і Алены на чале калёны праехаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
8/10 Ад касьцёла Сымона і Алены на чале калёны праехаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
Ад менскага касьцёлу Сымона і Алены на чале калёны праехаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
9/10
Ад менскага касьцёлу Сымона і Алены на чале калёны праехаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
10/10
Ад менскага касьцёлу Сымона і Алены на чале калёны праехаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
Previous slide
Next slide


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG