Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі працягваюць страйк

абноўлена

У Беларусі працягваецца страйк прадпрымальнікаў. 1 ліпеня меліся ўступіць у сілу патрабаваньні, прадугледжаныя Тэхрэглямэнтам Мытнага зьвязу. Бізнэсоўцаў абавязвалі, каб на тавары лёгкай прамысловасьці былі сэртыфікаты якасьці. Іначай — штрафы і канфіскацыя тавару. У адказ прадпрымальнікі 27 чэрвеня правялі аднадзённы агульнанацыянальны папераджальны страйк. Паводле іх, працэдура афармленьня сэртыфікату вымагае значных матэрыяльных выдаткаў і ставіць дробнае прадпрымальніцтва ў Беларусі на мяжу выжываньня.


Баранавічы, 2 ліпеня 2013
17:30 2.7.2013
17:30 2.7.2013
15:21 2.7.2013
Берасьце. Каля 70 % прадпрымальнікаў рэчавых рынкаў не працуюць. Як распавяла прадпрымальніца Алена Кустус, «гэта не страйк, а проста немагчымасьць працаваць».

«Тэхрэглямэнт абавязвае нас мець дакумэнты, якія мы не маем, таму як мы можам працаваць, парушаючы закон? Атрымліваецца, што па законе мы не можам ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць, пакуль не адбудуцца нейкія зьмены. Сёньня мусіць быць паседжаньне Эўразійскай камісіі, вось чакаем, што будзе далей», — кажа Алена Кустус.
15:11 2.7.2013
Лунінец. Рынак амаль пусты, працуюць лічаныя прадпрымальнікі.
14:41 2.7.2013
Бяроза. Бальшыня прадпрымальнікаў страйкуюць, на працу ня выйшлі. На рынку адчыненыя каля дзясятка ралетаў. Некалькі чалавек хадзілі ў райвыканкам, дзе на словах ім паспачувалі і сказалі, што «ўрад нешта прыдумае».
13:58 2.7.2013
Рэчыца. Прадпрымальнікі вырашылі на сходзе накіраваць пісьмовы зварот у Савет Міністраў накот тэрмінаў і парадку ўвядзеньня ў дзеяньне Тэхнічнага рэглямэнту Мытнага зьвязу. Калі ўцямнага адказу цягам ліпеня не паступіць, прадпрымальнікі рынку «Славянскі» гатовыя з 1 жніўня пачаць бестэрміновы страйк.

Сход прадпрымальнікаў. Рэчыца
Сход прадпрымальнікаў. Рэчыца


Гомель. Непрацуе бальшыня прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынку. Працу яны маюць адновіць толькі заўтра. На сходзе было заяўлена, што беларускія ўлады нібыта адкладаюць увядзеньне Тэхрэглямэнту для тавараў лёгкай прамысловасьці роўна на год – да 1 ліпеня 2014 году.

Цэнтральны рынак, Гомель
Цэнтральны рынак, Гомель

13:58 2.7.2013
Горадня. Прадпрымальнікі Цэнтральнага рынку ў не працуюць, паведамляе s13.ru
13:42 2.7.2013
Бабруйск. Рэчавыя рынкі і гандлёвыя цэнтры працуюць. Мясцовых прадпрымальнікаў, які прадаюць тавары лёгкай прамысловасьці, абавязалі ў аддзеле стандартызацыі, каб пакупнікам выдавалі даведку, што тавар не сэртыфікаваны. Чыноўнікі запэўнілі гандляроў, што бліжэйшым часам праверак і канфіскацыяў тавару ня будзе. У падатковых інспэкцыях ня маюць пакуль дакумэнтаў пра зьмены, унесеныя ў тэхрэглямэнт Мытнага зьвязу.
13:29 2.7.2013
Магілёў. На найбуйнейшым рынку гораду — Віленскім — каля траціны гандлёвых палатак няма. На пытаньне «Ці працягваюць тыя, хто ня выйшаў на працу, пратэставаць?» іхныя калегі, якія працуюць, кажуць, што некаторыя сышлі ў адпачынак, а некаторыя нявыхадам заяўляюць пра сваю пазыцыю.

Частка прадпрымальнікаў не гандлюе сёньня і на Грабянёўскім рынку. Паводле гандляроў, на рынак сёньня наведвалася здымачная група Беларускага тэлебачаньня. Пакуль пра пратэст прадпрымальнікаў у рэгіянальных навінах дзяржаўнага тэлебачаньня не казалі. Гандлёвыя цэнтры гораду працуюць, але ёсьць зачыненыя павільёны.
13:02 2.7.2013
Івацэвічы. На рэчавым рынку працуюць меней дзесятка прадпрымальнікаў. Астатнія ралеты зачыненыя.

12:42 2.7.2013
12:39 2.7.2013
12:20 2.7.2013
Гомель. Ня выйшлі на працу ўсе прадпрымальнікі кірмашоў «Цэнтральны» і «Давыдоўскі».

Віцебск. Ня выйшла на працу 50% гандляроў.

Горкі, Магілёўская вобласьць. Толькі каля 10 кропак працуе на кірмашы «Паўднёвы».

Менск. Працуюць 50% прадпрымальнікаў на кірмашы «Чэрвеньскі».

Актывіст грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Вячаслаў Піліпук заявіў: прадпрымальнікі могуць перайсьці да галадоўкі, калі Міністэрства гандлю Беларусі не скасуе неабходнасьць суправаджальных дакумэнтаў на тавары.

«Прадпрымальнікі ўжо закупілі калекцыі вопраткі восень-зіма 2013. Прадаваць гэта трэба будзе цягам бліжэйшага паўгода. А без суправаджальных дакумэнтаў, якія цяпер патрабуюцца, гэта рабіць немагчыма. Калі Міністэрства гандлю ня зьменіць фармулёўку наконт суправаджальных дакумэнтаў і не адменіць іх, мы цалкам сур’ёзна будзем разглядаць магчымасьць галадоўкі», — сказаў Вячаслаў Піліпук.
12:19 2.7.2013

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG