Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мурсі далі час для адстаўкі


Грамадзянскі рух «Тамаруд» («Паўстаньне»), адзін з арганізатараў масавых акцыяў пратэсту ў Эгіпце, выставіў ультыматум прэзыдэнту краіны Махамаду Мурсі. Ад яго патрабуюць да вечара 2 ліпеня добраахвотна падаць у адстаўку.

«Мы даем час Мухамаду Мурсі не пазьней за 17.00 вечара аўторка, 2 ліпеня, каб пакінуць сваю пасаду, дазволіўшы дзяржаўным установам пачаць падрыхтоўку да датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў», — гаворыцца ў заяве на афіцыйным сайце руху.

У адваротным выпадку апазыцыянэры абяцаюць распачаць кампанію грамадзянскага непадпарадкаваньня.

Рух «Тамаруд» — арганізатар акцыяў пратэсту ў розных гарадах Эгіпту, на якія ў нядзелю сабраліся сотні тысяч чалавек. Прадстаўнікі «Тамаруд» заклікалі войска, паліцыю і суд прыняць бок пратэстоўцаў.

Падчас сутыкненьняў паміж прыхільнікамі Махамада Мурсі і яго супернікамі ў Эгіпце за мінулую ноч загінулі сама меней пяць чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG