Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 чэрвеня: дзень народзінаў Чэслава Мілаша


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — у Нацыянальным гістарычным музэі — у межах арт-праекту «Стары новы двор» музычная праграма Тэатру аўтарскай песьні і паэзіі «Эскіз».

Нясьвіж — у тэатральнай залі ў замку Радзівілаў, музычны спектакль «Вандраванне Радзiвiла „Сiроткi“ ў Iталiю». Пачатак а 16-ай.

Карлавы Вары, Чэхія — міжнародны кінафэстываль

Загрэб — урачыстасьці з нагоды далучэньня Харватыі да Эўразьвязу


Гэты дзень у гісторыі

1792 — завяршыўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай.

1810 — Нідэрлянды уключаныя ў склад Францыі.

1894 — Карэя абвясьціла незалежнасьць ад Кітая.

1898 — у Віцебску пачаўся рух трамваю

1905 — Альбэрт Энштэйн апублікаваў артыкул, у якім выклаў тэорыю адноснасьці

1908 — падзеньне Тунгускага мэтэарыту.



1956 — ў газэтах СССР апублікавана пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў», якое адыграла істотную ролю ў працэсе дэсталінізацыі.

1971 — катастрофа пілятуемага касьмічнага апарата «Саюз-11». Касманаўты Дабравольскі, Волкаў і Пацаеў загінулі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1911 ― Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1980). На беларускую мову творы Мілаша перакладалі Максім Танк, Андрэй Хадановіч, Юрась Бушлякоў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Разанаў ды іншыя.



1931 ― Рышард Ясінскі, беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст.

1976 ― Аляксей Янукевіч, беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ.


У гэты дзень памерлі:


1969 — Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1993 — Міхась Мельнікаў, беларускі краязнаўца.

2010 — Уладзімер Ісаенка, беларускі археоляг. Уладзімер Ісаенка стаў адкрывальнікам археалёгіі беларускага Палесься, асноўным дасьледчыкам каменнага веку. Да 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя адкрыў 400 зь 500 вядомых помнікаў каменнага веку, стварыў археалягічную калекцыю ў сотні тысяч прадметаў. Напісаў манаграфіі, больш за 400 артыкулаў для энцыкляпэдый, шмат дасьледаваў гісторыю апошняй вайны і распрацаваў мэтодыку ваеннай археалёгі

2012 — Іцхак Шамір, прэм’ер-міністар Ізраілю. Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны, Расейская імпэрыя (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі)


Цытата на памяць:

«Немагчыма вырашыць праблему на тым жа ўзроўні, на якім яна ўзнікла. Трэба стаць вышэй гэтай праблемы, падняўшыся на наступны ўзровень»

Альбэрт Эйнштэйн
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG