Бэрлюсконі вінавацяць у тым, што заплаіцў за сэкс з былой танцоркай начнога клюбу Карыма Эль Мухруд, вядомай як Рубі, калі ёй не было 18 гадоў.
Бэрлюсконі, якому 76 гадоў, пагражае 6 гадоў пазбаўленьня волі, калі яго прызнаюць вінаватым.
Былы прэм’ер-міністр Італіі адмаўляе ўсе злоўжываньні.
Раней Канстытуцыйны суд Італіі адхіліў просьбу адвакатаў зладзіць паўторныя слуханьні па справе Бэрлюсконі.
У кастрычніку 2012 года суд Мілану пакараў палітыка чатырма гадамі турмы, аднак пазьней скараціў тэрмін паводле амністыі да аднаго году.
Былы італьянскі прэм’ер праходзіць абвінавачаным па іншых справах. У сакавіку 2013 ён быў прысуджаны да аднаго году турмы па справе аб незаконным праслухоўваньні, але гэты прысуд яшчэ не ўступіў у сілу.
Сыльвіё Бэрлюсконі наведваў Беларусь у 2009-м годзе, а таксама сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Рыме.

Пакараньне за ранейшыя злоўжываньні не скасавалі