Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рызе гарыць прэзыдэнцкі палац адкрытым полымем


 У Рызе гарыць прэзыдэнцкі палац
У Рызе гарыць прэзыдэнцкі палац

Дзесяць пажарных разьлікаў і гэлікоптары тушаць Рыскі замак у цэнтры латвійскай сталіцы, перадае агенцтва DELFI.

Пажару прысвоена найвышэйшая катэгорыя складанасьці, у гэты момант дах будынкарыга гарыць адкрытым полымем.

Першае паведамленьне аб узгаранні паступіла на пульт дзяжурнага ў 22.21 па мясцовым часе.

Прычына ўзгараньня пакуль невядомая. Зьвестак пра пацярпелых няма.

Рыскі замак служыць працоўнай рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Латвіі. З восені мінулага году там вядзецца капітальны рамонт, і рэзыдэнцыя часова перанесеная.
Экспэрты непакояцца за лёс экспанатаў Латвійскага нацыянальнага гістарычнага музэю і Музэю пісьменства, якія захоўваюцца на тэрыторыі замка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG