Падзеі ў Беларусі і ў сьвеце
Менск — у офісе БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, д. 3) вечарына памяці Віктара Ганчара, пачатак а 19-ай
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук (вул. Сурганава, 15) адбудзецца прэзэнтацыя электроннага выданьня «Брэсцкая Біблія: да 450-годзьдзя выданьня». Пачатак а 15-ай.
Кіеў — візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну
Бэрлін — візыт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Нямеччыну
Гэты дзень у гісторыі
1586 — Нясьвіж атрымаў герб
1815 — бітва пад Ватэрлоо
1940 — Шарль дэ Голь выступіў па радыё з заклікам да французскага народа працягваць змаганне з нацысцкімі захопнікамі
1981 — свой першы палёт здзейсніў самалёт F-117 Nighthawk
1989 — заснаваны Ліцэй БДУ
Нарадзіліся
1806 — Міхаіл Валовіч, удзельнік паўстання 1830-1831 гадоў. У вёсцы Парэчча, побач з вуніяцкай царквой, якую збудавалі Валовічы, стаяў крыж у гонар М. Валовіча і 12 паўстанцаў, якія загінулі ў барацьбе супраць расейскага імпэрыялізму. Аднак у 2003 сьвятар Маскоўскага патрыярхату, які прыехаў у прыход з Прыднястроўя, загадаў выкапаць крыж. Пазьней крыж адшукалі побач са Шчарай і паставілі на могілках
1812 — Іван Ганчароў, рускі пісьменнік
1889 — Уладзімір Каліноўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык Быў вядомы сярод беларускіх сялянаў, дапамагаў ім у юрыдычных пытаньнях. Узначаліў у 1922 Беларускі выбарчы камітэт у Ваўкавыску па Беластоцкай акрузе[2]. Абраны паслом Сойму зь Беластоцка-Сакольскай акругі ад Блёку нацыянальных Меншасьцяў. Польскі суд 23 чэрвеня 1923 ануляваў яго дэпутацкі мандат прызнаўшы, што Каліноўскі ня мае польскага грамадзянства. У ліпені 1923 Каліноўскі быў арыштаваны і высланы з Польшчы.
1911 — Аляксандр Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазітар (пам. 26.9.2002)
1949 — Лех Качыньскі, былы прэзыдэнт Польшчы
1949 — Яраслаў Качыньскі, былы польскі прэм'ер і палітык
1974 — Вінчэнца Мантэла, былы італьянскі прафэсійны футбаліст, нападнік
1979 — Аляксей Грышын, беларускі фрыстайліст
1986 — Аляксандар Валадзько, беларускі футбаліст
У гэты дзень памерлі
1928 — Руаль Амундсэн (н. 1872), нарвэскі палярны дасьледнік, падарожнік і першаадкрывальнік
1936 — Максім Горкі, расейскі пісьменьнік
1957 — Вітольд Бялыніцкі-Біруля, адзін з найлепшых беларускіх жывапісцаў-пэйзажыстаў
1991 — Юльёнас Сьцепанавічус, летувіскі рымска-каталіцкі дзеяч
2011 — Алена Бонэр, савецкі праваабаронца, жонка акадэміка Андрэя Сахарава
Цытата на памяць
Няма нічога больш небясьпечнага ў барацьбе ідэй, чым так званы падыход «рэальнай палітыкі», які наклікаў на нас у мінулым так шмат няшчасцяў
Алена Бонэр