Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрась Бушлякоў. Успамін (відэа)


Юрась Бушлякоў у студыі Радыё Свабода
Юрась Бушлякоў у студыі Радыё Свабода

Беларускі паэт і перакладнік Макс Шчур, які жыве ў Празе, зьмясьціў у інтэрнэце відэаролік пра Юрася Бушлякова.

Макс Шчур распавёў Радыё Свабода:

«Я быў знаёмы зь Юрасём ад 2004 году, гэта 9 гадоў недзе. 6 гадоў таму набыў сабе камэру і рабіў аматарскія відэа. Найчасьцей гэта былі вечарыны ды беларускія імпрэзы з маім удзелам і ўдзелам Юрася. Часам ён трапляў выпадкова ў кадр, часам невыпадкова. Я нават ролю яму прапанаваў у аматарскім фільме і ён не адмовіўся. Калі я даведаўся сумную навіну, што ён памёр, я вырашыў нешта з гэтымі запісамі зрабіць. Спачатку нешта кароткае. Гэта быў чалавек жыцьцярадасны, жывы, часам досыць нефармальны ў адносінах зь людзьмі. Я хацеў дапоўніць яго выбораз і паказаць з розных бакоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG