Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатара Мілавідзкага фэсту будуць судзіць


Удзельнікі фэсту каля капліцы ў Мілавідах, 2 чэрвеня 2013
Удзельнікі фэсту каля капліцы ў Мілавідах, 2 чэрвеня 2013

Ушанаваньне паўстанцаў 1963 года баранавіцкія ўлады прызналі несанкцыянаваным сходам і перадаюць адміністрацыйную справу на арганізатара ў суд.

Актывіст з Баранавічаў Віктар Сырыца 12 чэрвеня быў афіцыйна запрошаны ў Баранавіцкі РАУС як адзін з арганізатараў правядзеньня Мілавідзкага фэсту ў гонар 150-х угодкаў паўстаньня 1863 года.

Участковы інспэктар Баранавіцкага РАУС Дзяніс Майсеня ў прысутнасьці начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі і прафіляктыкі Віталя Куляшова прапанаваў Віктару Сырыцу і яго адвакату Зоі Гаўдзей азнаёміцца і падпісаць адміністрацыйны пратакол.

Супрацоўнік міліцыі паведаміў, што актывіст абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні адміністрацыйнага правапарушэньня, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП РБ — арганізацыя і правядзеньне 2 чэрвеня несанкцыянаванага мерапрыемства ў памяць касінераў 1863 года.

«Я падпісаў пратакол, але напісаў, што катэгарычна ня згодны з абвінавачваньнем. Пазначыў ў пратаколе, што 5 траўня атрымаў ліст № 239 ад 03.05.2013 года за подпісам намесьніка старшыні райвыканкама Філанчука, у якім паведамлялася, што 2 чэрвеня аддзел культуры райвыканкама праводзіць у Мілавідах мерапрыемства, прысьвечанае 150-м угодкам Мілавідзкай бітвы 1863 года. Таму мы прыехалі ў Мілавіды не праводзіць, а толькі ўдзельнічаць у афіцыйным мерапрыемстве», — адзначыў Віктар Сырыца.

Паводле актывіста, яму паведамілі ў РАУС, што пратакол адразу будзе перададзены ў суд,— паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG