Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратакол за Мілавідзкі фэст


Удзельнікі фэсту ў Мілавідах
Удзельнікі фэсту ў Мілавідах

Грамадзкага актывіста з Баранавіч Віктара Сырыцу, арганізатара фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідзкай бітвы 1863 года, на 12 чэрвеня выклікаюць ў міліцыю Баранавіцкага раёну.

Гэта стала вядома зь ліста, які ён атрымаў 9 чэрвеня з аддзела ўнутраных спраў райвыканкаму за подпісам выканальніка абавязкаў начальніка РАУС падпалкоўніка міліцыі Майсені, піша сайт Праваабарончага цэнтра Вясна.

У лісьце паведамляецца, што на Віктара Сырыцу складзены адміністрацыйны пратакол за адміністрацыйнае правапарушэньне, таму яму «неабходна прыйсьці ў Баранавіцкі РАУС для падпісаньня пратаколу».

«Яны ня могуць мне дараваць правядзеньне 2 чэрвеня Мілавідзкага фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідзкай бітвы. Баранавіцкі райвыканкам 3 і 20 траўня двойчы незаконна нам забараняў правядзеньне культурна-гістарычнага сьвята. Лічу, што не мы парушылі закон, а Баранавіцкі райвыканкам не выконвае артыкул 51 Канстытуцыі Беларусі і не дае нам права на ўдзел у культурным жыцьці», — заявіў Віктар Сырыца.


ВІДЭА З МІЛАВІДЗКАГА ФЭСТУ

Фэст у Мілавідах спынілі супрацоўнікі ДАІ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:32 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG