Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на другім месцы ў сьвеце па разводах


Паводле ўзроўню разводаў Беларусь займае другое месца ў сьвеце. Каэфіцыент разводаў у краіне складае 4,1 на тысячу жыхароў.

Пра гэта паведаміла журналістам аўтарка «Аналізу тэндэнцыяў шлюбнасьці і разводаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь з 1946 па 2010 гады», доктар геаграфічных навук БДУ, прафэсар Кацярына Анціпава 11 чэрвеня на прэзэнтацыі дасьледаваньня ў Менску.

У рэйтынгу краін паводле ўзроўню разводаў, складзеным ААН па выніках 2011 году, Беларусь саступае толькі Расеі, дзе рэгіструецца 4,7 разводу на тысячу чалавек. На трэцім месцы — Латвія з каэфіцыентам 4. У канцы рэйтынгу — Македонія і Чарнагорыя з каэфіцыентам 0,8, Ямайка (0,7) і Мальта (0,1).

Паводле Анціпавай, пачынаючы з 1970 году колькасьць разводаў у Беларусі падвоілася, перадае БелаПАН.

Камэнтуючы сытуацыю, экспэрт па пытаньнях гендэрнай роўнасьці Ірына Альхоўка сказала карэспандэнту Свабоды:

«Сёньня інстытут шлюбу канкуруе з інстытутам індывідуалізму. Калі людзі, так бы мовіць, самі па сабе, у іх няма абавязаньняў, калі ў іх больш правоў, яны ня хочуць несьці абавязаньні за іншага чалавека, ня хочуць мець дзяцей. Альбо ня хочуць мець такія адносіны, якія нечым абцяжараныя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG