Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: прарвала дамбу — трэба эвакуіраваць 23 тысячы чалавек


Паводкаў Нямеччыне, ілюстрацыйнае фота
Паводкаў Нямеччыне, ілюстрацыйнае фота

Дамбу прарвала на раццэ Эльба побач з Магдэбургам.

Пасьля працяглых дажджоў вада ў Эльбе паднялася на 7,48 мэтраў — на 5 метраў вышэй, чым звычайна.

Ратавальнікі тэрмінова вывезьлі з гарадоў і вёсак вакол Акэну больш за 8 тысяч чалавек.

У самім Магдэбургу свае дамы пакінулі 3 тысячы мясцовых жыхароў.

Агулам у эвакуацыі маюць патрэбу 23 тысячы чалавек, перадае Reuters.

Паводка ўжо нанесла страты Нямеччыне на 6 млрд эўра. Канцлер Ангела Мэркель паабяцала выдзяліць 100 млн эўра дапамогу пацярпелым тэрыторыям.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG