Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая стаўка рэфінансаваньня — 23.5% гадавых


Нацбанк Беларусі ад 10 чэрвеня зьніжае стаўку рэфінансаваньня на 1,5% пункта да 23.5% гадавых.

«Гэтае рашэньне прынятае ў выніку замацаванай тэндэнцыі да запавольваньня інфляцыі і зьмяншэньню інфляцыйных чаканьняў. Застаецца спрыяльнай сытуацыя і на ўнутраным валютным рынку, што фармуе ўмовы для стабільнасьці абменнага курсу беларускага рубля», — цытуе БелТА паведамленьне Нацыянальнага банку.

Паводле прагнозу, Нацбанк зьбіраецца да канца года зьнізіць стаўку рэфінансаваньня да 13-15% гадавых пры ўмове абмежаваньня інфляцыі ў межах заплянаваных 12%.


Стаўка рэфінансаваньня вызначае, пад які працэнт цэнтрабанк пазычае грошы крэдытным арганізацыям. Гэта інструмэнт грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG