Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 7 чэрвеня: 20-годзьдзе Партыі БНФ, дзень нараджэньня Вацлава Іваноўскага


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя пасла Расеі Аляксандра Сурыкава, прымеркаваная да дзяржаўнага сьвята Расейскай Фэдэрацыі — Дня Расеі. Пачатак у 11.00.

Менск, вул. Чарнышэўскага, 3-39, урачысты прыём у гонар 20-годзьдзя з дня стварэньня Партыі БНФ. Пачатак у 17.00.

Цяперашняе кіраўніцтва Партыі БНФ. 15 верасьня 2012 г.
Цяперашняе кіраўніцтва Партыі БНФ. 15 верасьня 2012 г.


Менскі раён, Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту, «Баль у Соф’і Гальшанскай», у якім возьмуць удзел зоркі музычных тэатраў Менску, Масквы, Клайпеды, Каўнаса, Караганды і Баку.

Менск, Заўпакойная Боская Літургія па філёлягу, супрацоўніку Радыё Свабода Юрасю Бушлякову адбудзецца ў храме парафіяльнага душпастырскага цэнтру сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6). Пачатак ў 18.30




Прэзэнтацыя беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Госці вечара: Барыс Пятровіч (Сачанка) — Старшыня Саюза Беларускіх Пісьменнікаў. Віктар Шалкевіч — бард, шоўмэн, актор Гарадзенскага тэатра лялек. Магілёў, Цэнтр КОЛА, зав. Чкалава 16

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1099 — першы крыжовы паход: пачатак аблогі Ерусаліму.

1492 — у Гародні памёр Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі (1440–1492).

1563 — Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які параўняў у правах праваслаўных і каталікоў у Вялікім княстве Літоўскім.

1880 — Нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, грамадзка-палітычны дзяяч, адзін са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай Грамады, асьветнік, выдавец, міністар асьветы ў Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі, бурмістар Менску пад нацысцкай акупацыяй (1941–1943).



1929 — узьнікла дзяржава Ватыкан.

1948 — адстаўка прэзыдэнта Чэхаславакіі Бенэша і ўсталяваньне камуністычнага рэжыму.

1952 — нарадзіўся турэцкі пісьменьнік Архан Памук, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2006.

1976 — памёр Міхась Машара, пісьменьнік, удзельнік заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1980 — памёр амэрыканскі пісьменьнік Генры Мілер.



ЦЫТАТА ДНЯ

Жыцьцё пражываюць не для прынцыпаў, а для таго, каб быць шчасьлівым.
Архан Памук
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG