Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмеркаваньне справаздачы Харасьці

На сэсіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэнэве абмеркавалі справаздачу Спэцдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі Міклаша Харасьці.


Коратка

14:56 4.6.2013
Чакаецца таксама выступ намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча.

Справаздача спэцдакладчыка ААН Міклаша Харасьці апісвае становішча з правамі чалавека ў Беларусі ў пэрыяд з 5 ліпеня 2012 году па 31 сакавіка 2013 году. З моманту заступленьня на пасаду 1 лістапада 2012 году спадар Харасьці ня змог наведаць Беларусь — беларускія ўлады адмовіліся ад супрацоўніцтва і не далі яму візы.

Рыхтуючы даклад, спэцдакладчык ААН быў вымушаны сустракацца з прадстаўнікамі беларускіх апазыцыйных партый, грамадзкіх арганізацый, праваабаронцамі і журналістамі за межамі краіны.
15:03 4.6.2013
Даклад па-ангельскую можна пачытаць тут
15:24 4.6.2013
Паводле ацэнкі спадара Харасьці, правы чалавека ў Беларусі застаюцца сыстэматычна абмежаванымі, асабліва ў выпадках свабоды асацыяцый, сходаў і выказваньня думак, а таксама ў гарантыях належнага вядзеньня судовага працэсу і справядлівага суду. Спэцдакладчык канстатуе цэнтралізацыю заканадаўчай і выканаўчай уладаў вакол апарату Лукашэнкі.

Міклаша Харасьці турбуе адсутнасьць вяршэнства закону ў Беларусі, у прыватнасьці ў дачыненьні да працэсуальных гарантый, якія прадугледжаны 14-м артыкулам Міжнароднага пакту па грамадзянскіх і палітычных правах. Шматлікія сустрэчы з праваабаронцамі і ахвярамі парушэньняў правоў чалавека адлюстроўваюць недавер да юрыдычнай сыстэмы. Гэтаксама няма веры ў тое, што юрыдычная сыстэма можа стаць гарантам правоў у сытуацыях, калі гэта супярэчыць інтарэсам уладаў.

Структурны характар мае той факт, што распаўсюджаныя парушэньні правоў чалавека застаюцца без належнай увагі, і падкрэсьліваецца гэта цэнтралізацыяй заканадаўчай і выканаўчай улады вакол Адміністрацыі прэзыдэнта
Структурны характар мае той факт, што распаўсюджаныя парушэньні правоў чалавека застаюцца без належнай увагі, і падкрэсьліваецца гэта цэнтралізацыяй заканадаўчай і выканаўчай улады вакол Адміністрацыі прэзыдэнта. Дэкрэты Лукашэнкі выкарыстоўваюцца як асноўныя і, фактычна, маюць найвышэйшую юрыдычную сілу ў заканадаўчым мэханізьме краіны.

У разьдзеле, які датычыцца свабоды асацыяцый і праваабаронцаў, спэцдакладчык адзначае, што ўнесеныя апошнім часам і заплянаваныя зьмены ў заканадаўства, нягледзячы на наяўнасьць асобных пазытыўных нормаў, у цэлым не палепшылі стану грамадзкіх аб’яднаньняў. Спэцдакладчык зьвяртае ўвагу на ўведзеную 24 студзеня 2013 года дэкрэтам прэзыдэнта магчымасьць ліквідацыі ўстановаў і асацыяцый у сувязі з пастаноўкай іх кіраўнікоў на прафіляктычны ўлік, працэдура якога застаецца нявызначанай і суб’ектыўнай.

Асабліва адзначаецца ціск на праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку ў выглядзе судовай ліквідацыі праваабарончай арганізацыі «Плятформа» і канфіскацыі памяшканьня Праваабарончага цэнтру «Вясна».
16:05 4.6.2013
Выступае Харасьці. Прэзэнтацыя дакладу на 10 хвілінаў. Харасьці пералічае асноўныя пункты дакладу.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG