Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​​Эўрапалітыкі абмяркоўваюць лёс Беларусі ў твітэры


Усё часьцей галоўныя спрэчкі вакол рэжыму Лукашэнкі і палітыкі Эўразьвязу стасоўна Беларусі адбываюцца не ў калідорах Эўрапарлямэнту, а ў твітэры ды іншых сацыяльных сетках. Удзел у дыскусіях бяруць непасрэдныя прымальнікі рашэньняў.

Дыскусія пачалася з публікацыі на інтэрнэт-сайце «Усходні карэспандэнт» камэнтара Станіслава Шушкевіча, у якім палітык абвінаваціў ініцыятараў «Народнага рэфэрэндуму» ў тым, што яны «перайшлі на бок рэжыму, хочуць жыць у добрых умовах і атрымліваць падтрымку з Захаду, выдаючы сябе за апазыцыю».

Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч
У твітэры «Усходняга карэспандэнта» зьявілася спасылка на тэкст артыкулу: «С. Шушкевіч вельмі востра пра беларускую псэўда-апазыцыю: Яны сталі на бок рэжыму. Гэта ганьба!»

Дэпутат польскага Сэйму і старшыня парлямэнцкай групы па Беларусі Робэрт Тышкевіч імкліва зрэагаваў: «Беларускую апазыцыю найбольш аслабляюць унутраныя канфлікты».

Робэрт Тышкевіч
Робэрт Тышкевіч
Старшыня дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю Філіп Качмарэк адкамэнтаваў:

«Сапраўды, востра».

Дэпутат Эўрапарлямэнту і калега Качмарка па «Грамадзянскай плятформе» Кшыштаф Лісэк, які яшчэ 2 гады таму заяўляў, што «Эўропа больш не дазволіць Лукашэнку сябе падмануць», кпліва затвіціў:

«А ці спадар Шушкевіч нешта канструктыўнуе прапануе акрамя гэтага гаўканьня?»

Філіп Качмарэк
Філіп Качмарэк
У дыскусію ўступіла дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўска-Гузы: «Не выпадае казаць „гаўканьне“ пра меркаваньне чалавека, які ў два разы за цябе, Кшысю, старэйшы»

І тут жа зьвярнулася да Качмарка: «Факт, што востра. Гэта фрустрацыя. З кожнага боку. Гэтыя ініцыятывы [рэфэрэндум] — таксама хапаньне за саломінку».

Лісэк: «Можа, я і забег наперад. Але ціск скача, калі чую такія бздуры. Сорам і ганьба!»

Рамашэўска: «Крытыка надзвычай экстрымальная — гэта праўда, але і гэтыя ініцыятывы рэфэрэндуму неразумныя»

Агнешка Рамашэўска-Гузы
Агнешка Рамашэўска-Гузы
Качмарэк — Рамашэўскай: «Гэта няпроста і нялёгка. Нашая роля — дапамагаць. А некаторых дылемаў ня вырашым. Я таксама ня бачу шанцаў у ідэі рэфэрэндуму»

Рамашэўска: «Таксама так думаю. Эмоцыяў мне хапае ў польскіх справах»

Качмарэк: Я не пасьпяваю сачыць за ўсімі польскімі спрэчкамі, і не мяркую, што змагу сачыць за беларускімі



Лісэк: Некаторыя павінны ўстрымацца ад атакаў на паплечнікаў з апазыцыі, бо рукі пацірае толькі дыктатар

Рамашэўска: Не павінны так авантурнічаць, але баюся, што гэта таксама пытаньне ўзроўню фрустрацыі

Лісэк: Падзеленая апазыцыя ніколі ня выйграе ніякіх выбараў у Беларусі. Гэта адзінае дакладна:)

Качмарэк: Гэта сапраўды сумна

Кшыштаф Лісэк
Кшыштаф Лісэк
Лісэк: Дык а ў чым ідэя рэшты апазыцыі?

Рамашэўска: У мяне вялікія сумневы, ці гэтая ідэя можа нешта даць. Я б аддала перавагу працы арганічнай, а не акцыям. Але я не беларуская апазыцыя і стараюся пра гэта памятаць. Натуральна, Шушкевіч у сваіх выказваньнях перагнуў.

Да дыскусіі далучаецца віцэ-старшыня Эўрапейскага парлямэнту Яцэк Пратасевіч.

Пратасевіч: На жаль, вельмі няслушныя ў аналізе і вельмі несправядлівыя ацэнкі Шушкевіча. Горыч. Лічу, што ідэя зьбіраньня подпісаў за рэфэрэндум як спосаб выйсьці да людзей — ажыўляльная. У рэфэрэндуме ідэя ў тым, каб размаўляць пра рэчы, якія ІХ цікавяць.

Рамашэўска: Але людзі ня любяць рабіць рэчы бяз сэнсу. Ведаюць, што рэфэрэндуму ня будзе

Пратасевіч Мэта рэфэрэндуму можа і папулістычная, але людзі любяць вырашаць важныя справы.

Яцэк Пратасевіч
Яцэк Пратасевіч
Рамашэўска: Можна дабівацца свабодных выбараў. Выйграць цяперашнія — немагчыма.

Пратасевіч: Патрабаваць свабодныя выбары — добра, але варта зрабіць высновы з польскай гісторыі: у 1988 годзе ўлада слабейшая, чым у вас, апазыцыя мацнейшая, Масква ў крызісе, але свабодных выбараў не было ў 1989. Спадзяваньне, што гэтак будзе цяпер у Беларусі — недахоп рэалізму. Апазыцыя ня дзеліцца на «радыкальную» і «канструктыўную», але «рэалістычную» і «не» Рэфэрэндум — гэта дыялёг зь людзьмі, бо за свабодныя выбары на вуліцы ня пойдуць. Рэалізм... Як зьбяруць подпісы, гэта будзе кропка. Дабранач усім, а 4-ай уставаць.

Рамашэўска: Не магу не пагадзіцца, але дыскусія хутчэй пра тое, якая тактыка мае сэнс.

Пратасевіч: Акурат кампанія перад 19 сьнежня 2010 г была беспрэцэдэнтным для Беларусі пэрыядам свабоды. Не хапіла уяўленьня, што трэба рабіць «The Day After» (пасьлязаўтра). Апазыцыі раю пачытаць інтэрвію Rzeczpospolita зь Яраславам Раманчуком.

Рамашэўска: А хто ў Польшчы ў 1988 ведаў дакладна што будзе Day After?.. Ці ты лічыш, што гэта віна апазыцыі, што 19 сьнежня 2010 году так скончылася?

Пратасевіч: Я таксама не хачу сварыцца, бо гэта іх стратэгія, але трэба рабіць высновы. У 2010 годзе частка апазыцыя не хацела ці не змагла прыняць варыянт «эвалюцыйны». А дэманстрацыя ня мела ані пляну, ані мэты, тон задалі правакатары. На жаль, надоўга

Глядзець камэнтары (11)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG