Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дуні Міятавіч перадалі кнігу «Хто ўзарваў менскае мэтро?»


Дуня Міятавіч
Дуня Міятавіч

Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч сустрэлася ў офісе БАЖ з журналістамі беларускіх незалежных выданьняў.

Сярод іх былі журналісты «Народнай волі», часопіса «Архэ», Радыё Рацыя, Радыё Свабода, тэлеканалу «Белсат», БАЖ ды іншыя.

Сярод прафэсійных праблемаў, пра якія казалі прадстаўнікі недзяржаўных беларускіх мэдыяў — адвольныя затрыманьні журналістаў, якія працуюць на вулічных акцыях, перасьлед журналістаў, якія не даспадобы ўладзе, паводле крымінальных артыкулаў, адмова прадстаўнікоў улады даваць камэнтары незалежным мэдыям, ціск на журналістаў з прычыны адсутнасьці акрэдытацыі — пры тым, што самі ж улады не даюць гэтай акрэдытацыі.

Шмат у якіх недзяржаўных мэдыях ня вырашаныя і праблемы з распаўсюдам празь сетку Саюздруку, некаторым заснавальнікам новых мэдыяў немагчыма атрымаць рэгістрацыю, распавядалі ўдзельнікі размовы.

Старшыня БАЖ Жанна Літвіна мяркуе, што праблемы, пра якія журналісты паведамілі спадарыні Міятавіч, будуць уздымацца на сустрэчах прадстаўніцы АБСЭ зь беларускімі чыноўнікамі.

Журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч перадаў Дуні Міятавіч сваю кнігу «Хто ўзарваў менскае мэтро?» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды», за якую ў траўні атрымаў папярэджаньне ад пракуратуры Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG