Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белтэхэкспарт» абяліў сябе перад ЗША?


Тэрмін санкцыяў супраць «Белтэхэкспарту» скончыўся, а Дзярждэпартамэнт ня стаў іх працягваць.

На сайце Дзрждэпартамэнту, дзе зьмешчаны сьпіс прадпрыемстваў розных краінаў, супраць якіх ЗША ўводзілі санкцыі, пазначана, што апошні раз іх працягвалі супраць «Белтэхэкспарту» ў траўні 2011. Тэрмін дзеяньня санкцыяў скончыўся 23 траўня 2013, далей іх ніхто не пераглядаў, такім чынам «Белтэхэкспарт» ад 24 траўня аўтаматычна можа лічыць сябе вольным ад пакараньня.

Дзярждэп ЗША увёў санкцыі ў дачыненьні да «Белтэхэкспарту» 14 ліпеня 2010 году за парушэньне Акту аб нераспаўсюджаньні ў дачыненьні да Ірану, Паўночнай Карэі і Сірыі.

Як растлумачылі TUT.BY у «Белтэхэкспарце», пасьля ўвядзеньня санкцыяў кіраўніцтва кампаніі ўсчало актыўныя дзеяньні па абароне рэпутацыі: пачало пісаць звароты ў розныя юрыдычныя кампаніі, прыцягваць экспэртаў. У 2012 пакет дакумэнтаў быў накіраваны ў ЗША. Сёлета ў красавіку ў Вашынгоне адбылася сустрэча прадстаўнікоў «Белтэхэкспарту» з прадстаўнікамі Дзярждэпартамэнту, у выніку чаго, трэба меркаваць, да пытаньня санкцыяў было вырашана не вяртацца.

Санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні да гэтай кампаніі па-ранейшаму дзейнічаюць, як і ў дачыненьні да іншых кампаній, якія ў ЭЗ лічаць падкантрольнымі Ўладзімеру Пефціеву.

Гісторыя санкцыяў ЗША і Эўразьвязу супраць афіцыйнага Менску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG