Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі вайскоўцы атачылі паўстанцаў у Эль-Кусайры


Архіўны здымак. 15 траўня 2013 году.
Архіўны здымак. 15 траўня 2013 году.

У Сырыі вайскоўцы зь некалькіх кірункаў пачалі сёньня штурмаваць горад Эль-Кусайр, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў.

Баі паблізу мяжы зь Лібанам працягваюцца некалькі тыдняў. За гэты час у Эль-Кусайры пры абстрэлах загінулі ня менш за 16 чалавек, сьцьвярджаюць апазыцыйныя актывісты, якія супрацьстаяць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада.

Паўстанцы кажуць, што на баку ўрадавых сілаў ваююць баевікі шыіцкай групоўкі «Хезбалах», што базуецца ў Лібане. Разам з тым, ёсьць інфармацыя, што падтрымку паўстанцам у баях на захадзе Сырыі аказваюць сотні суніцкіх радыкалаў зь Лібана.

Пра наступ урадавых войскаў у Эль-Кусайры стала вядома неўзабаве пасьля заявы Асада пра тое, што ён мае намер працягваць «барацьбу з тэрарыстамі» і не падасьць у адстаўку, а яго палітычную будучыню вызначаць прэзыдэнцкія выбары ў Сырыі, намечаныя на наступны год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG