Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канах адкрыўся кінафэст. Беларусь – з мульцікамі


Прэзадэнт сёлетняга Канскага фэстывалю Стывэн Сьпілбэрг
Прэзадэнт сёлетняга Канскага фэстывалю Стывэн Сьпілбэрг

У францускіх Канах адкрываецца 66-ы міжнародны кінафэстываль. Першым фільмам, паказаным сёлета, стане «Вялікі Гэтсбі» База Лурмана, які ня ўдзельнічае ў конкурснай праграме.

За галоўную ўзнагароду фэстывалю – Залатую пальмавую галіну – будуць змагацца 20 фільмаў. Паказ конкурсных карцін пачнецца ў чацьвер зь фільма Франсуа Азона «Ўсяго 17».

У журы асноўнай праграмы пад кіраўніцтвам галівудзкага рэжысэра Стывэна Сьпілбэрга ўвайшлі, у прыватнасьці, акторы Ніколь Кідман і Крыстаф Вальц.

Журы альтэрнатыўнай конкурснай праграмы «Асаблівы погляд» узначаліў дацкі рэжысэр Томас Вінтэрбэрг.

Беларусь пакажа ў Канах паўнамэтражны мульцік «Прыгоды Несьцеркі», а таксама пяць кароткамэтражак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG