Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: зьніклі «апазыцыйныя» вянкі


Ад помніку войнам-вызваліцелям зьніклі вянкі, якія на Дзень Перамогі 9 траўня усклалі актывісты Аб’яднаных дэмакратычных сілаў і Партыі левых «Справядлівы сьвет».

Кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка паведаміў, што гараджане заўважылі зьнікненьне вянкоў 11 траўня.

Усе іншыя вянкі былі на месцы — ад аблвыканкаму, гарвыканкаму, управы КДБ, афіцыйных прафсаюзаў.

«12-га траўня я падаў заяву ў Цэнтральны райаддзел міліцыі з просьбай высьветліць, хто займаецца крадзяжом вянкоў ля мэмарыялу ў цэнтры гораду, па сутнасьці, форменным вандалізмам. Маёр міліцыі Сяргей Крышнёў ўзяў у мяне тлумачэньне. Мы разам з дзяжурнай міліцэйскай брыгадай езьдзілі да мэмарыялу і пераканаліся, што ўсе вянкі былі на месцы, апрача двух — ад нашай абласной партыйнай арганізацыі і аб’яднаных дэмакратычных сілаў рэгіёну», — заявіў Сякерка Свабодзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG