Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў выгнаньні пікетавалі ААН

абноўлена

Фота Дзьмітрыя Шчыгельскага
Фота Дзьмітрыя Шчыгельскага

12 траўня 2013 года ў Нью-Ёрку 25 беларусаў пікетавалі будынак прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

Такім чынам яны пратэставалі супраць плянаванага прыезду міністра замежных справаў Уладзіміра Макея і патрабавалі неадкладнага вызваленьня палітычных вязьняў.

Уладзімір Макей, які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, меўся
наведаць Нью-Ёрк дзеля ўдзелу ў сустрэчы высокага ўзроўню ААН па
пытаньню супрацьдзеяньня гандлю людзьмі. Таксама мелася адбыцца ягоная сустрэча з генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам. Аднак у апошні момант стала вядома пра адмену паездкі міністра, які замест Нью-Ёрка накіраваўся ў складзе працоўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Армэнію. Цяпер Беларусь у Нью-Ёрку прадстаўляе намесьнік міністра Рыбакоў, праграма якога, у параўнаньне з плянаванай праграмай Макея, скарочаная да мінімуму — большасьць сустрэчаў адмененая.



Тым ня менш, Нью-ёркскія беларусы вырашылі выказаць сваю нязгоду
супрацоўніцтвам ААН з рэжымам, які ажыцьцяўляе сапраўдны гандаль
людзьмі — выбівае крэдыты і прэфэрэнцыі ў абмен на вызваленьне палітычных вязьняў. Пікетоўцы скандавалі «Не гандлю з дыктатарам! Не
супрацоўніцтву з дыктатарам!», паведаміў старшыня арганізацыі «Беларусы ў выгнаньні», Дзьмітры Шчыгельскі.

Фота Дзьмітрыя Шчыгельскага
Фота Дзьмітрыя Шчыгельскага
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG