Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Якуцку адкрылі помнік Іосіфу Сталіну


Помнік Сталіну на "Лініі Сталіна" пад Менскам. Архіўнае фота.
Гэта першы манумэнт правадыру народаў" у сталіцы Якуціі, але ўжо трэці ў рэспубліцы. За ўсталяваньне бюста савецкага лідэра камуністы Якуціі і мясцовы савет вэтэранаў біліся амаль 6 гадоў, піша «Эхо Москвы».

Супраць гэтага быў ранейшы кіраўнік Якуцка Юрый Заболеў. Ён лічыў Сталіна нявартым помніка ў мясцовым сквэры Вэтэранаў. У выніку знайшлі іншае месца — на тэрыторыі кампаніі «Алмазы Анабара». Там сёньня і адбылася цырымонія адкрыцьця.

Як перадае «Інтэрфакс», члены КПРФ заклікалі ацэньваць дзеяньні гістарычных асоб па выніках, а не эмоцыямі. А нападкі на нябожчыка правадыра назвалі ідэалягічнай агрэсіяй супраць краіны. У дадатак да гэтага прамоўцы пакляліся ля манумэнта, што будуць і далей змагацца за (цытата) «вольную дзяржаву, бясплатнае навучаньне і роўнасьць народу».

Расейскія праваабаронцы ўжо выступілі з крытыкай такога кроку. Яны лічаць ўстаноўку помніка Сталіну непрымальнай.

Першы помнік Сталіну зьявіўся ў Якуціі 8 гадоў таму ў горадзе Мірны. У 2009 яшчэ адзін манумэнт быў усталяваны ў населеным пункце Амга.

У Беларусі год таму ў Ваўкавыску ў цэнтры гораду ўсталявалі 40-тонны танк «Іосіф Сталін», як помнік абаронцам айчыны. У 2005 годзе пад Менскам быў урачыста адкрыты комплекс «Лінія Сталіна», дзе ўсталяваны помнік савецкаму дыктатару, ў Свіслачы стаіць бюст Сталіна. Слова «Сталін» вярнулася на фасад Сувораўскай вучэльні.

Глядзець камэнтары (5)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG