Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў і Лукашэнка пра Сталіна. Па-рознаму


Расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што Іосіф Сталін і іншыя савецкія кіраўнікі таго часу вартыя самай жорсткай ацэнкі, паколькі вялі вайну з уласным народам.

Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў. Архіўнае фота
«За тое, што адбывалася тады, ня толькі Іосіф Сталін, але і цэлы шэраг іншых кіраўнікоў, безумоўна, заслугоўваюць самай жорсткай ацэнкі. Іх немагчыма прыцягнуць да адказнасьці, але гэта менавіта так», — заявіў Мядзьведзеў у аўторак у Пермі на сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальнага аддзяленьня партыі «Адзіная Расея».

Ён заклікаў захаваць памяць аб тым, што здарылася ў аналах гісторыі для недапушчэньня паўтарэньня падобнага, назваўшы вайну са сваім народам «найцяжэйшым злачынствам».

На прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх рэгіянальных журналістаў 16 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка заявіў:

«Мне да Ўладзімера Ільіча і Іосіфа Вісарыёнавіча тупаць і тупаць. Ленін стварыў дзяржаву. Сталін яе ўмацаваў. Пройдзе паўстагодзьдзя, і як жа мяне ацэняць? Не ведаю. Вось мяне, калі вось у нас яшчэ пачнуць падтрымліваць тэндэнцыю, што на Захадзе, гэта горш за Сталіна, людзей на вуліцы лавіў, еў, асабліва жанчын, з’ядаў. Вось гэтак жа дэманізуюць Сталіна і Леніна. Гэта для іванаў без роду і племені... (Журналісту газэты „Правда“) Калі вы мяне ўнізе ў падвале пад Сталіным апублікавалі, дзякуй вам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG