Самалёт для прэзыдэнта - 2
Размова пра прыклады, калі прэзыдэнты лётаюць рэйсамі танных авіякампаній і дэманструюць сьціпласьць, як прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, езьдзяць грамадзкім транспартам, як брытанскі прэм’ер Дэйвід Кэмеран, скарачаюць сабе заробкі, як амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама, і прынцыпова адмаўляюцца ад усяго дарагога, як новы папа рымскі Францішак. Што гэта — добрая піяр-кампанія ці новы трэнд сучасных палітыкаў?